Сутнасць і спецыфіка мастацтва

  • Просмотров 723
  • Скачиваний 8
  • Размер файла 76
    Кб

Сутнасць і спецыфіка мастацтва Змест 1. Сутнасць і спецыфіка мастацтва 1.1 Азначэнне мастацтва 1.2 Творчы характар мастацтва. Мастацтва як з’ява эстэтычная 1.3 Мастацкі вобраз 1.4 Віды мастацтва. Некаторыя асаблівасці класіфікацыі і сістэматызацыі відаў мастацтва 1.5 Пазнавальны аспект мастацтва 1.6 Аўтарскі пачатак у мастацтве 1.7 Аксіялагічны аспект мастацтва 1.8 Мастацтва ў суаднесенасці з іншымі формамі грамадскай свядомасці,

культуры і галінамі творчай дзейнасці людзей Спіс выкарыстаных крыніц 1. Сутнасць і спецыфіка мастацтва 1.1 Азначэнне мастацтва Слова "мастацтва" шматзначнае. У асноўным ім імянуюцца вынікі і прадукты спецыфічнай дзейнасці, накіраванай на стварэнне каштоўнасцей, якія ўздзейнічаюць у першую чаргу на пачуцці чалавека. Сюды ўключаюць часам і сам працэс стварэння мастацкіх каштоўнасцей. Пад мастацтвам разумеюць спецыфічную

грамадскую з’яву, складаную сістэму якасцей і каштоўнасцей, у якой арганічна ўзаемазвязаны наступныя моманты: адлюстраванне і стварэнне рэчаіснасці, ці, дакладней, яе перастварэнне, а таксама пазнанне і ацэнка. Дадзенай дэфініцыяй акрэслена практычна самае сутнаснае і вызначальнае ў мастацтве, а менавіта тое, што яно, па-першае, не проста адлюстроўвае рэчаіснасць, а перарабляе, перастварае яе, надаючы ёй нейкія новыя якасці і

рысы; па-другое, і, па-трэцяе, побач з пазнаннем рэчаіснасці падчас яе новага ўзнаўлення абавязкова мае месца аўтарская ацэнка гэтай рэчаіснасці. Менавіта так, як пададзена вышэй, ацэньвае самую асноўную сутнасць і спецыфіку мастацтва пераважная большасць сучасных айчынных эстэтыкаў, мастацтвазнаўцаў і літаратуразнаўцаў. Адзінай жа і агульнапрынятай канцэпцыі мастацтва на сённяшні дзень ні ў нашай айчыннай навуцы, ні ў

замежнай пакуль што не выпрацавана. Каб лепш зразумець сутнасць праблемы, бегла пройдземся па гісторыі ўзнікнення і станаўлення поглядаў на мастацтва, на яго прыроду, спецыфіку, эвалюцыйныя змены ў складзе гэтай галіны дзейнасці людзей і формы грамадскай свядомасці. Так, яшчэ ў старажытнасці ў Грэцыі ўзнікла тэорыя мімезісу, г. зн. падражання, наследавання мастацтва прыродзе. У афіцыйнай эстэтыцы хрысціянскага сярэднявечча