Сучасная беларуская проза. — страница 9

  • Просмотров 3518
  • Скачиваний 11
  • Размер файла 30
    Кб

дырэктар дзіцячага дома Мар’ян Знавец са сваімі выхаванцамі. Клопаты пра сад аб’ядналі герояў твора, зблізілі іх духоўна. У барацьбе з Сідарам Місцюком, які на месцы саду пабудаваў сваю хату, маральную перамогу атрымалі дырэктар і яго выхаванцы. Сад для іх, як і прырода наогул,-- гэта аснова чалавечага жыцця, яго будучыні. Раман В. Казько “Неруш” прысвечаны Палессю, асушэнню балот. Галоўны герой — Мацвей Роўда — сумленна працуе

на пасадах начальніка будаўніча—мантажнага ўпраўлення і старшыні калгаса, безадказна выконваючы інструкцыі і распаражэнні начальства, не дбаючы пра сістэму вадасховішчаў. Задумаўшыся аб выніках сваёй дзейнасці, Роўда разумее, што ён спрыяў парушэнню раўнавагі ў прыродзе і таму павінен несці адказнасць за здзейсненнае. Жалезны Чалавек, яго двайнік, судзіць галоўнага героя : “Ты ўзяў зямлю ў першароднасці і квецені, дез

смецця і паскудства. Чыстымі білі туманы, вольнымі птушкі, пладзіліся жывёлы твае, пладаносілі дрэвы, яшчэ Княжбор дастаўся табе ў першароднасці і першастворанасці лясоў, рэк і крыніц, верхавых і нізавых балот, але ты кінуўся, улёг перарабляць яго, муляла вока табе першастворанасць, крануў ты неруш, крануў і сябе. І цяпер ужо тваё ўласнае дзіця, машына, створаная табой жа, і шкодзіць табе ж. Хутка ты сам будзеш шкодзіць, ужо шкодзіш,

ужо лішні сам сабе, імкнешся пераступіць і цераз сябе. Але я табе не дазваляю, не даю. І тваё шчасце, што ў цябе ёсць я, што пакуль яшчэ існую”. Роўда прыходзіць да канчатковай высновы, што здрадзіць сваёй зямлі нельга, што неабходна змагацца за Княжбор, шукаць разумных узаемаадносін з прыродай і навакольным светам, што трэба процістаяць прагматыкам Шахраю і Рачэўскаму, якія знішчэнне прыроды апраўдваюць утылітарнымі мэтамі.

Віктар Карамазаў Асноўнай тэмай у творчасці Віктара Карамазава з’яўляецца прырода, псіхалагічныя і сацыяльныя ўзаемаадносіны чалавека з навакольным асяродзем. Раман “Пушча” (1978) — пра веліч і прыгажосць ляснога царства. Ён прасякнуты гуманістычным пафасам, думкамі аб сэнсе чалавечага жыцця, верай у добрыя справы добрых людзей. Героі твора — Міхаіл Пятровіч Валошка, Макар Курнопа, Андрэй Старапольны, дзед Гарох —

зрадніліся з лесам, без яго не ўяўляюць свайго існавання. Адчуваючы грозны наступ цывілізацыі на прыроду, героі твора выступаюць супраць высячэння лясоў, знішчэння флоры і фауны, спрабуюць дапамагчы пушчы абараніцца ад практычна–бяздушных людзей тыпу дырэктара лясгаса Зімаўца, лесніка Рысева. Асабліва ўражвае сцэна, калі ляснік у зімовую сцюжу выводзіць ласіную сям’ю з месца, дзе павінна было адбыцца паляванне. Выратаванне