Сучасная беларуская проза. — страница 3

  • Просмотров 3519
  • Скачиваний 11
  • Размер файла 30
    Кб

тэрыторыі. Падзеи ў гэтых творах адбываюцца ў полацкіх лясах, на левабярэжжы Заходняй Дзвіны, у Полацку і блізкіх да яго насельных пунктах. Раман “Обаль” пісьменнік прысвяціў юным змагарам Падзвіння, якія загінулі ў барацьбе за волю сваёй Бацькаўшчыны. Героі твора – Фруза ЗЗянькова, кіраўнік Обальскай падпольнай арганізацыі, і Зіна Партнова. Значнае месца ў сучаснай беларускай прозе займаюць творы на маральна-этычныя тэмы.

Праблеме хзаемаадносін бацькоў і дзяцей, адказнасці старэйшага пакалення за лёс маладзейшага прысвечаны аповесці В. Блакіта “Вырай”, А. Асіпенкі “Рэха даўніх падзей”, Т. Бондар “Марыя”, раман А. Карпюка “Карані”. Справамі, працай, побытам, узаемаадносінамі праходзяць людзі выпрабаванне на чалавечнасць. Праблеме адказнасці чалавека за ўсё зробленае ім у жацці прысвечан раман Л. Дайнекі “Футбол на замініраваным полі”.

Дзеянне адбываецца ў нашы дні, хаця нямала старонак у творы адведзена падзеям вайны. Іван Памалейкінвярнуўшыся з канцлагера, прытулак для свайго сумлення шукае ў новых працах і шлюбах. Аднак у яго 53-гадовым узросце не дае яму спакойна жыць памяць вайны, на якой ён дбаў толькі пра захаванне свайго жыцця любымі сродкамі. Падслухаўшы размову фашыстаў аб тым, што палонныя будуць гуляць у футбол на замініраваным полі, Памалейкін не

папярэдзіў таварышаў, Сам жа, прыкінуўшыся хворым на сэрдца, адстаяў на полі ў якасці бакавога судзі, на яго вачах загінулі сябры, якія пасля вайны ўсё часцей стануць прыходзіць ў сны, клікаць да адказнасці, І не будуць даваць спакою вочы Рыгора Невідовіча, калі той, акрываўлены, “поўз праз дым і агонь з футбольнага замініраванага поля” .Для беларускай прозы не новай з’яўляецца тэма жыцця сучачнай вёскі, якая знайшла сваё

адлюстраванне ў аповесцях “Ціхае лета” П. Місько, “Раданіца” А. Кудрвўца, рамане І. Шамякіна “Вазьму твой боль”. Запусценне вёсак, у якіх шчырыя аратыя і сейбіты дажываюць свой век у адзіноце, паказана ў аповесці С. Грахоўскага “А маці не спіць”. Павел Кастрыцкі – галоўны герой аповесці – адмовіўся ад маці, пакінуўшы яе без кута і грошай. Аглядаючася на пражытыя гады, маці ўспамінае дні калектывізацыі і раскулачвання, высылку

ў Сібір бацькоў, адвечных працоўнікаў, вайну, гібель дзяцей і мужа. Гераіня шукае сваю віну ў тым, што сын стаў эгаістам, стаў цурацца ўсяго роднага, сваёй вёскі, мовы і ўрэшце старой маці. Не змаглі, значыць, бацькі прылучыць уласных дзяцей да раднай зямелькі, навучыць іх любіць яе так, як любілі яе самі. Старэйшае пакаленне адчувае віну за гэта – такую думку прыводзіць С. Грахоўскі. Шчымлівае развітанне са старой матчынай хатай і