Сучасная беларуская проза.

  • Просмотров 2979
  • Скачиваний 11
  • Размер файла 30
    Кб

Сучасная беларуская проза. жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай да асобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозы немалыя. Пашырылася рэчышча “ваеннай” прозы творамі В. Быкава, І. Навуменкі, І.Чыгрынава. А. Адамовіча, А.Савіцкага і іншых пісьменнікаў. Нямала твораў прысвечана маральна-этычным і філасофскім праблемам,

пасляваеннаму часу. Больш адчувальнай стала патрэба ў звароце да мінулага, да гістарычных падзей, якія ацэньваюцца з пункту гледжання сучаснікаў (творы У.Караткевіча, І.Шамякіна, У.Калесніка, В. Коўтун, А. Лойкі). Разам з традыцыйнымі ў сучаснай беларускай літаратуры з’явіліся новыя тэмы, уласцівыя менавіта сёнешняму дню. Гэта перш за ўсё чарнобыльская тэма, а таксама сталінскія рэпрэсіі 30-х гг.. Больш абвострана ставіцца пытанне

аб жыцці сёнешняй вёскі і яе праблемах,. Аб неабходнасці беражлівых адносін да прыроды, аб сэнсе чалавечага жыцця. Тэма Вялікай Айчыный вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі як старэйшага, так і малодшага пакаленняў, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры. Ад імя таго пакалення, чыё юнацтва прыпала на гады ваенных выпрабаванняў, піша Аркадзь Марціновіч. Убачанае і перажытае на вайне паслужыла яму матэрыялам для

раманаў “Не шукай слядоў сваіх”, , аповесці “Няхай ідзе дождж”. Храналагічныя рамкі рамана “Груша на Голым Полі”(1986) невялікія – вясна – восень 1942 г. Галоў-ны герой – беларускі юнак Ігнат Валока. Скончыўшы ваеннае вучылішча, ён становіцца камандзірам роты супрацьтанкавых ружжаў. Часць, дзе ён пачынае новую службу, рыхтуецца на фронт. А потым – перадавая, баі, удачы і няўдачы, горыч страт, успаміны пра родную вёску і яе людзей.

Паступова прыходзіць воінсккая сталасць, якая не дазваляе герою рамана думаць толькі пра сябе. Валока клапоціцца пра сяброў, думае пра свой пачэсны абавязак перад Радзімай, у імя вызвалення якой гіне ў цяжкім 1942 гідзе. Заключны раздзел рамана – першы пасляваенны год. Наладжваецца мірнае жыццё ўжо без прыгажунні-грушы, якая засохла на голым полі, Ігнатаў бацька, у якога загінулі два сыны і два зяці, ставіць на папялішчы новую