Стиль СМС — страница 9

  • Просмотров 845
  • Скачиваний 5
  • Размер файла 55
    Кб

Пагэтаму стылістычная афарбоўка рэгіструецца ў слоўніках стылістычнымі паметамі (разм., кніжн., біял., праст.. абл. і інш.). Яны характарызуюць менавіта пастаянныя, трывалыя функцыі моўных адзінак, выкарыстанне якіх па тых ці іншых прычынах абмежавана. Часам бывае не адна, а некалькі памет пры адным слове. Яшчэ трэба сказаць пра эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Гэта - такія дадатковыя якасці адзінак мовы, якія накладваюцца на

іх лагічна-прадметнае значэнне. Разнавіднасцяў такіх афарбовак звычайна вылучаюць тры. Да першай з іх адносяцца словы і выразы, само значэнне якіх утрымлівае ацэначны элемент. Напрыклад, такія шырокаўжывальныя ў СМС-паведамленнях словы як лох, ламер, гуру ўжо ў самой семантыцы нясуць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Звычайна словы гэтай падгрупы адназначныя, і іх ярка выражаная станоўчасць альбо адмоўнасць не дае

магчымасці ўжываць іх у іншых значэннях. Другую групу складаюць словы, якія самі па сабе абазначаюць нейтральную з'яву або прадмет і з'яўляюцца стылістычна нейтральнымі, а пры выкарыстанні ў іншым стылі набываюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку (тормаз і інш.). І, нарэшце, трэцяя група - гэта словы, ў якіх стылістычная канатацыя дасягаецца афіксацыяй (як правіла, суфіксамі): чалавек - чалавеча - чалавечык. Калі падсумаваць усё

вышэйсказанае, атрымаецца, што функцыянальна-стылістычныя моўныя сродкі супрацьпастаўляюцца агульнаўжывальным, а эмацыянальна-экспрэсіўныя - нейтральным. З-за таго, што размяжоўваюцца паняцці "эмацыянальна-экспрэсіўны" і "функцыянальна-стылістычны", трэба не блытаць і тэрміны "нейтральны" з "агульнаўжывальным" ці "міжстылявым". Але ж гэтыя два паняцці нельга адрываць непасрэдна адно ад другога: чым

эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова ярчэй, тым вузей кола яго ўжывання, і наадварот: менш эмацыянальнай экспрэсіі - больш шырокая сфера ўжывання. Найбольш часта ўжываюцца тыя словы, якія складаюць лексічнае ядро мовы. Звычайна з эмацыянальна-экспрэсіўнага пункту гледжання гэтыя словы нейтральныя, а з функыянальна-стылістычнага, адпаведна, агульнаўжывальныя. Для некаторай часткі слоў уласцівая або толькі

эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка, або толькі адпаведнасць пэўнаму тыпу, стылю і форме маўлення (функцыянальна-стылістычная афарбоўка. Так, словы "каханне" і "брыдкі" - гэта эмацыянальна-экспрэсіўныя словы, але ж функцыянальна-стылістычная афарбоўка для іх не характэрна. І, наадварот, усе тэрміны - гэта словы з уласцівымі ім функцыянальна-стылістычнымі асаблівасцямі, але ж яны нейтральныя ў адносінах да