Стиль СМС — страница 8

  • Просмотров 861
  • Скачиваний 5
  • Размер файла 55
    Кб

так: "My summer holidays were a complete waste of time. Before, we used to go to New York to see my brother, his girlfriend and their three screaming kids face to face. I love New York, it's a great place." Гэта даволі банальнае сачыненне пра неабходнасць бачыць у Нью-Ёрку брата з яго сяброўкай, іх дзетак, якія ўвесь час равуць, і як гэта нудна, нягледзячы на тое, што Нью-Ёрк - вельмі прыгожае месца. Ну, а тое, што пабачыла ў сшытку настаініца - зусім не ерогліфы, а тэкст, напісаны СМС-стылем, які можна стрэць у кожнай

другой СМС-цы. Гэта вельмі спрошчаная мова, прыдуманая дзеля скарачэння месца і часу напісання. Менавіта таму ён і быў выкарыстаны ў сачыненні. СТЫЛІСТЫКА І АБ'ЕКТЫ ЯЕ ВЫВУЧЭННЯ. ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ МОВЫ А зараз самы час звярнуцца непасрэдна да стылістыкі СМС-паведамленняў. М.Я.Цікоцкі вызначае стылістыку як "лінгвістычную навуку, што вывучае сродкі моўнай выразнасці і заканамернасці их функцыянавання, абумоўленыя

найбольш мэтазгодным і мэтанакіраваным выкарыстаннем у залежнасці ад зместу выказвання, мэтаў, сітуацыі і сацыяльнай сферы зносін" (М.Я.Цікоцкі. "Стылістыка беларускай мовы". Мінск, "Універсітэцкае", 1995, с.15-16). Прадметам вывучэння стылістыкі як навукі з'яўляюцца у большай ступені тыя якасці, што звязаны не з дакладным і правільным ужываннем думкі, а з як мага больш яркім, асаблівым выражэннем яе ў тых выпадках, калі з

шэрагу магчымых па-рознаму стылістычна афарбаваных варыянтаў (сінонімаў) выбіраецца адзін. Адсюль і вынікае настойлівае патрабаванне разглядаць усе моўныя з'явы з фнкцыянальна-стылістычнага і эмацыянальна-экспрэсіўнага бакоў. Функцыянальна-стылістына афарбоўка розных сродкаў мовы паказвае іх прыналежнасць да пэўнай маўленчай сферы - стылю, формы маўлення або яго тыпу. Звычайна выдзяляюць моўныя адзінкі агульнаўжывальныя

(рахунак) і адзінкі мовы, выкарыстанне якіх функцыянальна абмежавана (акаунт). Зразумела, што першыя з іх выкарыстоўваюцца неабмежавана, ва ўсіх стылях, а другіх - пераважна ў афіцыйна-дзелавым і навуковым стылі, ды яшчэ час ад часу ў размоўным ("На маім акаунце пуста, таму МТС адключылі зыходзячыя званкі"). У залежнасці ад таго, у якой са сфер маўлення выкарыстоўваюцца моўныя сродкі функцыянальна абмежаванага ўжывання, яны

падзяляюцца на розныя групы (афіцыйна-дзелавы, тэхнічны, публіцыстычны, спецыяльны, паэтычны і інш.). Бывае так, што гэтая функцыянальна-стылістычная афарбоўка якога-небудзь моўнага элемента ў звычайным для яго асяроддзі калі-некалі і не адчуваецца. Але трэба сказаць, што яна (афарбоўка) не залежыць ад кантэксту, а ўваходзіць у сэнсавую структуру моўных адзінак і з'яўляецца пастаяннай якасцю слоў, таксама як і іх значэнне.