Стиль СМС — страница 7

  • Просмотров 846
  • Скачиваний 5
  • Размер файла 55
    Кб

ёсць два шляхі. Першы: хутчэй вадзіць асадкай па паперы (што часта прыводзіць да неакуратнасці нататкаў, хуткаму стамленню і з'яўлення нервовасці). Другі: паменьшыць "шлях" асадкі. Гэты спосаб падзяляецца яшчэ на некалькі. 1. Выкіданне з слоў галосных літар, пакідаючы іх толькі ў канчатках. Гэта патрабуе трэніроўкі, пасля становіцца цяжка адзвычаіцца мінаць літары, іншыя людзі з цяжкасцю чытаюць такі канспект. Прыклады:

кнспкт, клвтра, влспд. 2. Ужыванне агульнапрынятых скарачэнняў. Лёгка навучыцца, лёгка чытаць, тэкст зразумелы іншым людзям, хоць і трошкі непрыгожа выглядае. Прыклады: фіз-ра, зам., арг., алг. 3. Замена часта ўжываемых спалучэнняў літар ці слоў спецыяльнымі значкамі. Самая вялікая складанасць – гэта навучыцца вылучаць у патоку інфармацыі такія элементыі не забывацца на свае сімвалы-скарачэнні. Да таго ж такі тэкст не чытаецца

іншымі людзьмі. Прыклады: усё (all па-ангельску) - перавёрнутая літара "А", "людзі" - "Л", “перавага” - "+" у кружочку і гэтак далей. 4. Выкарыстанне піктаграм і дыяграм. Не заўсёды падыходзіць, акрамя таго цяжка прывучыць сябе не пытацца запісаць кожнае слова, а аналізаваць паток інфармацыі і запісваць толькі канцэпцыю, асноўныя тэрміны, ключавыя словы, назвы блокаў і сувязей. Затое канспект атрымліваецца больш

наглядным, канспектаванне вядзецца лягчэй і матэрыял запамінаецца лепш дзякуючы правядзенню яго аналізу. Канешне, гэтыя спосабы можна і трэба камбінаваць. Напрыклад, людзі, даўно займаючыяся напісаннем паведамленняў СМС, знакамітае Гамлетаўскае выказванне "To be or not to be?" ("Быць ці не быць"?) запісаў бы такім чынам: "2В|!2В?" (не забывайцеся на слоўнік). Да чаго прыводзяць падобныя скарачэнні, можна мяркаваць па

наступнаму прыкладу. На пачатку восені 2003 года ў прэсе з'явіліся артыкулы пра адно цікавае сачыненне. Выкладчыца адной з шатландскіх школ была вельмі здзіўлена, калі ўзялася правяраць сшыткі сваіх вучняў - сачыненні пра тое, як яны правялі свае летнія вакацыі. Трынаццацігадовая дзяўчынка добрасумленна выканала заданне, але ў вельмі нязвыклай форме. Яе сачыненне пачыналася так: "My smmr hols wr CWOT. B4, we usd 2go2 NY 2C my bro&his GF&thr 3 :-o kds FTF.

ILNY, it's a gr8 plc". Калі настаўніца пабачыла такі тэкст, яна вельмі абурылася. Пазней яна заявіла: "Сачыненне было напісана нейкімі неразборлівымі ерогліфамі, шмат з іх я проста не здолела перакласці." Аўтарка незвычайнага сачынення была здзіўлена рэакцыяй настаўніцы. "Такі спосаб напісання значна лягчэй, чым звычайная ангельская мова" - сказала яна ў сваё апраўданне. Дарэчы, расшыфроўваюцца напісаныя дзяўчынкай радкі