Стиль СМС — страница 6

  • Просмотров 1460
  • Скачиваний 5
  • Размер файла 55
    Кб

думку псіхолага Сіднея Крауна, прымаўшага удзел у даследванні, калі паглядзець на тое, як кароткія паведамленні дасылаюцца дзецьмі, можна вызначыць, якую прафесію яны абяруць для сябе ў будучыні. "У наш час дзеці ўсё менш пішуць асадкай па бумазе. Таму нам даводзіцца шукаць новыя спосабы вызначэння асабістых характарыстык дзіцяці, асабліва ў тым, што датычыць яго будучай прафесіі", - заявіў Сідней Краун. Насамрэч, у апошнія

часы назіраецца павелічэнне колькасці мабільных тэлефонаў сярод дзяцей. Гэтаму спрыяюць як невялікія цэны на тэлефоны, так і тое, што ім падабаецца браць прыклад з дарослых і націскаць кнопачкі на трубках. Нягледзячы на тое, што некаторыя даследчыкі лічаць, быццам стыль пісьма СМС адмоўна ўплывае на граматычны лад мовы, іншыя супрацьпастаўляюць ім свае доказы, што гэты стыль спрыяе развіццю творчых здольнасцей у моладзі.

Невялікая прастора і абмежаваная колькасць сімвалаў і смайлікаў прымушае карыстальнікаў максімальна творча падыходзіць да задачы напісання кароткага паведамлення. Усё гэта вучыць моладзь па-новаму выказваць свае думкі, пачуцці і эмоцыі. Да таго ж на кніжных палічках планеты з'яўляецца ўсё больш тэматычных падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Так, ангельская кампанія "Genie" выдала першы ў свеце слоўнік

агульнаўжывальных скарачэнняў для сістэмы кароткіх паведамленняў, перадаваемых на сотавы тэлефон. Кніжка кішэннага памеру ўтрымлівае некалькі тысяч скарачэнняў на ўсе жыццёвыя выпадкі. У той жа "старай добрай Англіі" на гэтай глебе адбыўся скандал. Групы бацькоў-актывістаў закідваюць скаргамі выдавецтва "The Eight Day", якое вырашыла выдаць для навучэнцаў сярэдніх школ у рэкламных мэтах бясплатны кампакт-дыск з

найбольш распаўсюджанымі лаянкавымі словамі. Слоўнік "Rude Text Book" ("Няветлівая кніга") змесціць у сабе каля сотні непрыстойных слоў на ангельскаі мове і іх абрэвіятуры для выкарыстання ў СМС-паведляннях. 600 копій дыска будуць распаўсюджаны каля школ для дзяцей ад 12 да 16 год. АДКУЛЬ УЗЯЎСЯ СТЫЛЬ СМС А зараз пяройдзем непасрэдна да стылю СМС. Што ж ён сабой уяўляе? Як сфармаваўся? Можна з упэўненасцю сказаць, што ён з'явіўся ў

выніку апрошчвання канспектавання лекцый студэнтамі. Для павелічэння тэмпаў канспектавання людзі звяртаюцца да розных хітрыкаў. У кожнага ёсць свае метады. Найбольш распаўсюджаныя і агульнапрызнаныя з іх - простае скарачэнне слоў, якому навучаюць яшчэ ў пачатковай школе. Адна з яго разнавіднасцяў - гэта і ёсць стыль СМС-паведамлення. Асноўны прынцып скарачэння пісьма - гэта памяньшэнне часу на канспектаванне інфармацыі. Тут