Стиль СМС — страница 5

  • Просмотров 849
  • Скачиваний 5
  • Размер файла 55
    Кб

ангельскай мове як [a:], так жа сама, як і слова Are, другая - як [ю] - і слова You мае такое ж вымаўленне. апошнія дзве літары - гэта знаёмае ўсім ОК (а'кей, г.зн. "усё добра"), і ў суме атрымліваем: [а:] [ю] [окей]?, што значыць "Are You O'kay?" ("у цябе ўсё добра?"). Дык вось гэты варыянт ужо настолькі прыжыўся у рускай гутарковай мове, што і на пісьме (у Інтэрнэт-чатах ды СМС-паведамленнях) бачым: РУОК? Калекцыю скарачэнняў таксама глядзі ў

дадатках. СМС, КУЛЬТУРА МОВЫ І ПРАФЕСІЯ Крыху больш чым за год таму Інтэрнэт-партал Compulenta.ru апублікаваў вынікі даследвання, звязанага з СМС-паведамленнямі. Вучоныя сцвярджаюць, што будучую прафесію дзіцяці можна вызначыць па тым, як падлетак набірае кароткія паведамленні на мабільным тэлефоне. У праведзеным даследванні навукоўцы прааналізавалі навыкі набору СМС у тысячы дарослых людзей. Як выявілася, ва ўладальнікаў

мабільных тэлефонаў, працуючых у адной і той жа плыні, ёсць падабенствы у спосабе набору кароткіх паведамленняў СМС. Прадстаўнікі розных прафесій былі падзелены на чатыры групы - "творцы", "жанглёры", "кантралёры" і "памочнікі". "Творцы" (акторы, дызайнеры, рэкламныя агенты, садоўнікі) выкарыстоўваюць самыя модныя тэкставыя абрэвіятуры і слэнг, пішуць паведамленні з чаргуючыміся вялікімі і малымі

літарамі, малююць літары ці невялічкія карцінкі з дапамогай сімвалаў, выдумляюць свае застаўкі, пішуць сваю «мабільную» музыку, а таксама часта… губляюць свой мабільны тэлефон з усімі дадзенымі. "Жанглёры" (настаўнікі, офісныя працаўнікі, працаўнікі службаў выратавання) выкарыстоўваюць вялікія і маленькія літары, правільна ставяць знакі прыпынку, ужываюць афіцыйна-дзелавы стыль і амаль не ведаюць аб прызначэнні

абрэвіятур і смайлікаў; ніколі не губляюць "мабілу" і заўсёды дакладна ведаюць, дзе ён знаходзіцца. "Кантралёры" (ваенныя, адвакаты і гандлёвыя прадстаўнікі) заўсёды выкарыстоўваюць толькі вялікія літары (ад чаго паведамленне амаль "крычыць"), ніколі не карыстаюцца абрэвіятурамі, скарачэннямі і смайлікамі, эканомяць грошы на сваім рахунку і таму дасылаюць толькі лаканічныя паведамленні, якія, тым не менш,

утрымліваюць у сабе ўсю неабходную інфармацыю. "Памочнікі" (няні, сядзелкі, асістэнты) заўсёды выкарыстоўваюць толькі малыя літары (бо лянота працаваць з вялікімі), дадаюць у паведамленні сімволіку (напрыклад, смайлікі, але на вялізныя малюнкі і тым больш на анімаваныя застаўкі іх не хапае), любяць гуляць у СМС-гульні і нярэдка праводзяць са сваім тэлефонам, ліхаманкава націскаючы на іх кнопкі, па некалькі гадзін у дзень. На