Стиль СМС — страница 4

  • Просмотров 847
  • Скачиваний 5
  • Размер файла 55
    Кб

мове, напрыклад, ? E g ? і іншыя. Вось з усіх гэтых знакаў і складаецца аб'ект вывучэння дадзенай курсавой працы. Такім чынам, разгледзім стандартнае СМС-паведамленне, запісанае лацінкай. "Katya, privet! Ya uzhe osvobodilsya ot raboty i skoro budu u tebya. Tvoya podruga Yana prosila peredat', chto perezvonit vecherom. Ya tebya ochen' lyublyu. Alex". Магчыма, яно не вельмі стандартнае з боку гледжання перадаваемай думкі ці варыянта афармлення, але яно займае 160 сімвалаў - менавіта столькі адводзіцца

на напісанне аднаго СМС-паведамлення ў большасці сотавых сетак планеты. Зараз прааналізуем гэты тэкст. Розныя людзі набралі б гэты сказ па-свойму. Па-першае, памякчэнне літары t у першым слове можна перадаць чатырма спосабамі (Katya, Katja, Katia, Kat'a) ці ўвогуле не перадаваць яе (Kata), спадзяючыся, што адрасат сам усё зразумее. Далей, гук [ж'] у слове uzhe. Яго таксама можна перадаць некалькімі пуцямі (uzhe, uje, uge, uze; ці выкарыстаць літару з іншай

мовы: uĝe, але ў такім выпадку прыйдзецца патраціць больш часу, каб знайсці гэтую літару, бо, як ужо было сказана вышэй, адной клавішы прысвойваецца некалькі сімвалаў - ад трох да дзесяці!). Гэтаксама справа абстаіць і з астатнімі гукамі. Гук [ч] можна перадаць так: c, ĉ, č, ch, tch ці лічбай 4; гук [ш] - s, ś, ŝ, ş, š, sh ці лічбай 6. З рускай літарай "щ" таксама часта ўзнікаюць складанасці - ці напісаць sch, ці на нямецкі манер shch, ці s'h, ці

выкарыстоўваць ş - для абазначэння гуку [ш], а š - для [щ], бо тры і нават чатыры сімвалы зніжаюць пераважную адметнасць усіх СМС-паведамленняі - аператыўнасць. Замест цвёрдага знаку ўжываецца апостраф, а літары ё, я, ю можна распісаць як yo, ya, yu; jo, ja, ju ці ўсё ж пакінуць проста e, a, u - у надзеі, што той, каму дасылаеш СМС-ку, цябе зразумее. Акрамя таго, для ўсіх вышэй пералічаных "арфаграм" аітар лічыць магчымым такое размежаванне:

літара "ц" - c, "ч" - C, "ш" - S, "щ" - SS. Нарэшце, вельмі шырока пры напісанні тэкстаў СМС-стылю выкарыстоўваюцца спецсімвалы, якія могуць ужывацца як самі па сабе, так і камбінавана, у выглядзе так званых смайлікаў (ад ангельскага smile - усмешка), бо калі павярнуць такі смайлік убок на 90 градусаў, складваецца ўражванне, што на цябе глядзіць усміхаючыся (ці з якім-небудзь іншым выразам) твар. Класічны варыянт: :-) ці проста :)

(калекцыю найбольш ужывальных смайлікаў, якія за апошнія часы сталі зразумелымі людзям па ўсім свеце, глядзі ў дадатках). Далей, усё часцей у СМС-пасланнях выкарыстоўваюцца складаныя скарачэнні, часцей за ўсё прыйшоўшыя з ангельскай мовы і часткова русіфікаваныя. Апошні варыянт - гэта як спецыфічны ангельскі гумар, які, як кажуць, узнік з-за недакладнага перакладу. Напрыклад, тыповае скарачэнне RUOK? Першая літара вымаўляецца у