Стиль СМС — страница 3

  • Просмотров 859
  • Скачиваний 5
  • Размер файла 55
    Кб

нашай краіны ці проста сталіцы існуе такая колькасць розных стылявых асаблівасцей падчас перапіскі з дапамогаю СМС, што гэта парою прыводзіць да значных непаразуменняў паміж сябрамі, якія пры нармальных, вусных зносінах налаўчыліся разумець адзін аднаго з паўслова. Як ужо было сказана, праца - новая, якая павінна ўвабраць у сябе дасягненні розных распрацоўшчыкаў дадзенай тэмы, і таму на звышаб'ектыўнасць не прэтэндуе. Навізна

працы вызначаецца яшчэ і тым, што ў Інтэрнэце не завяршыліся поспехам спробы не толькі знайсці гатовыя даклады і паведамленні на спецыялізаваных сайтах рэфератаў www.bankreferatov.ru, www.referat.ru, www.library.by і інш.), але і простае увядзенне у акно пошуку якога-небудзь www.ya.ru, дзе "Знойдзецца ўсё", "Рамблера" і іншых больш дробных пошукавых сістэм слоў "стыль СМС" давала ў выніку вельмі мала карысных спасылак, адкуль можна было б

запазычыць цікавую інфармацыю. Тэма даследвання, зразумела, вельмі актуальная, бо адны даследчыкі лічаць, што з уваходам у наша жыццё СМС моладзь развучаецца прыгожа пісаць, нестандартна думаць, што яна не выкарыстоўвае прыгожыя літаратурныя выразы, ужываючы толькі нейкія незразумелыя ерогліфы і нават размаўляючы выключна з дапамогай скарачэнняй і апрошчванняў. У даследванні будзе вывучацца сучасная мова кароткіх

паведамленняўСМС - руская, ангельская і так званы "ругліш", ці "трансліт" - запіс рускамоўных паведамленняў лацінскімі літарамі. Непасрэдны аспект даследвання - гэта стылістычныя асаблівасці ўжывання тых ці іншых слоў, сімвалаў, лічбаў і літар, іх узаемазамена і залежная ад гэтага эмацыянальная афарбоўка усяго паслання. ВАРЫЯНТЫ ЗАПІСУ СМС Для таго каб пачаць разважаць пра асаблівасці стылю СМС-паведамленняў, трэба

спачатку разабрацца ў тым, адкуль яны бяруцца і як афармляюцца. Дык вось, любую думку можна выказаць пры дапамозе 12 клавіш сотавага тэлефона. Літаркі размяркоўваюцца па кнопках такім чынам: 2 - a, b, c; 3 - d, e, f; 4 - g, h, i; 5 - j, k, l; 6 - m, n, o; 7 - p, q, r, s; 8 - t, u, v; 9 - w, x, y, z. Акрамя таго, ёсць яшчэ самі лічбы, якімі таксама можна пісаць тэксты (пра гэта пасля). Здаецца, гэтага дастаткова. Але ж для таго, каб надаць свайму паведамленню тую ці іншую

стылістычную афарбоўку, выкарыстоўваюцца яшчэ спецыяльныя сімвалы. На кнопках 0, * і # знаходзяцца такія значкі як ! " № ; % : ? * ( ) _ + - = \ / ~ ` @ # $ % ^ & * <> . Прычым бывае, што гэтымі самымі спецсімваламі "прасунутыя людзі" карыстаюцца часцей, чым 26 літарамі ангельскага алфавіту. Трэба яшчэ дадаць, што акрамя агульнапрынятых літар і сімвалаў, у большасці сучасных тэлефонаў можна знайсці літары і сімвалы, уласцівыя той ці іншай