Стиль СМС — страница 2

  • Просмотров 864
  • Скачиваний 5
  • Размер файла 55
    Кб

1992 года. У год свайго з'яўлення СМС не разглядаўся як самастойны сервіс, здольны заваяваць сэрцы мільёнаў карыстальнікаў мабільнай сувязі. Гэта даказвае той факт, што пасля знакамітага першга СМС-паведамлення тэхналогія была аддана амаль поўнаму забыццю на доўгія сем гадоў. Другое нараджэнне СМС адбылося ў 2000 годзе. Менавіта ў канцы мінулага - пачатку цяперашняга стагоддзяў мабільныя тэхналогіі актыўна развіваліся, і сотавы

тэлефон станавіўся ўжо больш дасягальным. Людзі з невялікімі даходамі (напрыклад, студэнты) з'явіліся першымі актыўнымі карыстальнікамі СМС. СМС крочыць па планеце, і аналітыкі чакаюць, што ў гэтым годзе еўрапейцы дашлюць па сотавых сетках больш за 113 мільярдаў СМС-пасланняў. Згодна вынікам апытання, праведзенага часопісам "Mobile Choice", для 29 адсоткаў з тысячы апытаных карыстальнікаў сетак мабільнай сувязі менавіта

магчымасць дасылаць тэкставыя паведамленні стала галоўным матывам для куплі сотавага тэлефона. У сярэднім на аднаго абанента даводзіцца 250 СМС-ак у месяц, а некаторыя праводзяць за гэтым заняткам да сямі гадзін у дзень. Усё гэта прывяло да таго, што сфарміраваўся так званы СМС-стыль. Навучаючыся на факультэце журналістыкі, мне даводзілася неаднаразова пісаць у газеты артыкулы пра сотавую сувязь, таму я і выбраў у якасці тэмы

курсавой працы стыль і стылістыку СМС-паведамленняў як адну з блізкіх мне. Задача дадзенай працы - раскрыць сутнасць СМС-стылю, прааналізаваць стылістыку кароткіх паведамленняў, давесці да масавай свядомасці неабходнасць больш глыбокіх даследванняў у гэтым накірунку. Бо з кожным днём гэтая галіна найноўшых тэхналогій развіваецца ўсё больш, прыўносячы ва ўжо сяк-так распрацаваныя нормы нешта новае, авангарднае, а часам і

рэвалюцыйнае (можна ўзгадаць сістэму прэдыкатыўнага ўводу тэксту Т9 і якія недарэчнасці часам атрымліваюцца пры карыстанні ёю). Праглядзеўшы шмат Інтэрнэт-рэсурсаў и прачытаўшы стосы літаратуры, я прыйшоў да высновы, што да сённяшняга дня не рабілася значных спроб разабрацца ў гэтай складанай справе дасканала. Усё, што можна было па крупіцах знайсці у сусветнай павуціне, - гэта аматарскія распрацоўкі, вынікі калектыінай

творчасці, а часам і штучнае, "праз сілу" выдумванне розных класіфікацый, сістэматызацый і абагульненняў. СМС-рух, калі можна так сказаць - гэта рух міжнародны, і таму, як падчас Вавілонскага стоўпатварэння, карыстальнікі сотавых тэлефонаў з Англіі не разумеюць "он-лайн" людзей з Амерыкі, хоць і карыстаюцца адной і той жа мовай і аднымі і тымі ж літаркамі на кнопках апаратаі сувязі. Ды што там доўга шукаць - нават у межах