Стиль СМС — страница 16

  • Просмотров 917
  • Скачиваний 5
  • Размер файла 55
    Кб

няпоўныя, эліптычныя сказы; далучальныя і парцэляваныя канструкцыі, вельмі апрошчаныя і сціслыя; паслядоўнасць і дакладнасць выкладу фактаў, аб'ектыўнасць ацэнак; тэрміналогія, формулы і спецыяльная лексіка; словаўтваральныя граматычныя сродкі з экспрэсіўна-ацэначнай афарбоўкай; гутарковыя канструкцыі; эмацыянальна-ацэначныя тыпы сказаў; сродкі паэтычнага сінтаксісу; прамая аўтарская ацэначнасць і спецыфічны характар

вобразнасці; эмацыянальнае ўздзеянне; эстэтычны сэнс і паэтычныя формы; шматлікія спалучэнні знакаў прыпынку і спецсімвалаў; а таксама амаль заўсёды - непаразумеласць для тых людзей, хто не мае мабільнага тэлефона. Уся гэтая мешаніна розных функцыянальных стыляў, а таксама нейкая свая, "нацыянальная адметнасць дазваляюць вылучыць асабісты стыль - стыль СМС. Яго можна аднесці і да вуснага маўлення (бо гэта ўсё ж зносіны,

дыялогі), так і да пісьмовага (з-за сваіх мастацкіх асаблівасцей). Гэты стыль кожны дзень развіваецца, удасканальваецца, набывае папулярнасць. І хоць многія лічаць, што ён становіцца прычынай дэгрдацыі мовы, я лічу, што хутчэй загіне сам СМС-сервіс. Бо ўжо зараз карыстальнікама сотавых тэлефонаў дасягальныя такія функцыі як EMS і MMS. З іх дапамогай пры сучасным апараце можна проста сфатаграфаваць і нават зняць відэаролік на

ўбудаваную камеру, дадаць галасавы тэкст і жывыя, рухаючыяся смайлікі (якія ўжо зараз можна выкарыстоўваць у Інтэрнэт-форумах і чатах) і даслаць усё гэта кіно адрасату. Праз некалькі год каму захочацца пры наяўнасці такіх амаль неабмежаваных творчых функцый (а далей з'явяцца і відэаканферэнцыі з мноствам удзелькаў праз "сотавік") тыркаць пальцамі па кнопкх, каб напісаць нейкія там словы (гэта ж яшчэ трэба будзе і граматыкай

авалодваць)? ВЫКАРЫСТАНЫЯ КРЫНІЦЫ М.Я.Цікоцкі. "Стылістыка беларускай мовы". Мінск, "Універсітэцкае", 1976 М.Я.Цікоцкі. "Стылістыка беларускай мовы". Мінск, "Універсітэцкае", 1995 "Belarussian mobile" #2(5) 2003 "МС Мобильная связь" №5 ноябрь 2003 "Rusian mobile" сентябрь 2003 "Мобила" №26(34) ноябрь 2003 "Мобила" №27(35) ноябрь 2003 "Мобильный мир" №24 от 24 ноября 2003 www.sms.kh.ua/dictionary.php" www.5ballov.ru/news/newsline/index.shtml?2002/09/11/19022

www.nefish.narod.ru/smsvox.html" www.compulenta.ru/2002/7/28/32659 www.km.ru/education/view.asp?id={DEDB4FB-97E5-427E-BB88-9EE316792654" www.citycat.ru/iq/n135.html www.forum.mts.ru/message.html?id=44817 www.forward.net.ru/smiles.htm ДАДАТАК 1 АСНОЎНЫЯ СКАРАЧЭННІ І АБРЭВІЯТУРЫ Скарачэнне Ангельскі варыянт Беларускі варыянт ACK Acknowledgement Пацверджанне ADctd2Luv Addicted to love Закаханы ADD Address Адрас AGN Again Зноўку A/S/L? Age / Sex / Location Узрост, пол, месца OK All correct Усё правільна ALlWanIsU All I want is you Усё, чаго я хачу - гэта ты AML All my love Усё маё каханне ATB All the best