Стиль СМС — страница 14

  • Просмотров 956
  • Скачиваний 5
  • Размер файла 55
    Кб

маладых". Арганізатары, віншуючы папу Рымскага, правялі конкурс на самае лепшае літаратурнае СМС-віншаванне. Яно павінна было быць напісана на прыгожай мове, з выкарыстаннем агульнапрынятых слоў і выразаў і не ўтрымліваць скарачэнняў і смайлікаў. Нягледзячы на тое, што адпраўка такога СМС-паведамлення каштавала палову долара ЗША (звычайны кошт не перавышае дзесяці амерыканскіх цэнтаў), на конкурс было даслана каля 40 тысяч

такіх тэлефонных віншаванняў. Усе здабыткі ад акцыі пойдуць на выплаты спецыяльных стыпендый таленавітай моладзі з сельскай мясцовасці і невялікіх гарадоў. Пераможцам жа было прызнана паведамленне Эдыты Гжыб з гарадку Радом. Яно гучыць так: "Каб мы ўмелі любіць, як Ты, маліцца, як Ты і дараваць, як Ты. Будзь для нас заўсёды промнем надзеі". Як бачна, нічога дэградуючага тут няма, а такія конкурсы, наадварот, прымушаюць людзей

выдумляць новыя цікавыя звароты і выразы. Бывае так, што ўмовай падобнага конкурсу з'яўляецца напісанне вершаў "на грані фола", г.зн. пры знешнім падабенстве на вельмі інтымную лірыку і нават плюхкасць (пошласць), яны павінны расказваць аб нечым звычайным; пасля прачытання такога верша не павінна застацца пачуцця брыдкасці, а, наадварот, чытач мусіць атрымаць задавальненне ад незвычайнай рыфмы, ад нечаканай канцоўкі і,

ўвогуле, ад мастацкіх асаблівасцей верша. Вось, напрыклад, якія сачыненні былі прадстаўлены на адзін з такіх конкурсаў у Інтэрнэт-форуме: Hochu ya lish tebya obnyat' I telom vsem k tebe prijat'sa I do utra ne podnimat'sa S tebya... lyubimaya krovat'! * * * Ya plat'e snimau rukou nesmeloj. Skorej by uvidet' beloe telo, Gubami kosnut'sa edinstvennoj v mire Sochnoj, uprugoj... kartoshki v mundire! * * * Ona gluboka i temna slovno bezdna, Pril'nu k nej gubami i v nej ya ischeznu. Yazyk moj slivaetsa s vlagoj hmel'nou, Kogda my celuemsa... s krujkoy pivnou! * * * Voz'mi ego v ruki, dotron'sa gubami: On ochen' dlinnyj i tverdyj kak kamen'. Lizni i prijmis' schekou goloj...

Ah, moj l'ubimyj... stakan s "Koka-Koloj"! * * * Такім чынам, можна сказаць, што тут са стылістычных асаблівасцей прысутнічае шматзначнасць, але шматзначнасць не аднаго якога-небудзь слова, а ўсяго верша ў цэлым. Не дайшоўшы да апошніх слоў, чытач ужо ўяўляе сабе адно, але дачытаўшы да канца - ужо зусім іншае; і часцей за ўсё чытанне такіх вершаў суправаджаецца напрыканцы голасным рогатам, нешта накшталт знакамітага "Ай да Пушкін! Ай да сукін

сын!" Але, здараецца, людзі абураюцца. Бо, як піша М.Я Цікоцкі, "адно і тое ж слова можа выклікаць неаднолькавую рэакцыю ў розных людзей у залежнасці ад узроўню іх свядомасці і моўнай культуры" (там жа, ст. 35). Менавіта дзякуючы мнагазначнасці адно і тое ж слова і выраз могуць быць ужыты ў розных стылях, быць эмацыянальна-экспрэсіўнымі ці нейтральнымі. Полісемія дае аўтару СМС-паслання магчымасць у самай экстравагантнай