Стиль СМС — страница 11

  • Просмотров 1459
  • Скачиваний 5
  • Размер файла 55
    Кб

сінтаксіс, але пра СМС-паведамленні гэта казаць цяжка, бо, як ужо вядома, карыстальнікі сотавых тэлефонаў і, у прыватнасці, СМС-ак цягнуцца да павялічэння хуткасці набора пасланняў і, як следства, спрошчванню сінтаксіса і пунктуацыі. Пісьмовай форме маўлення адпавядаюць такія кніжныя стылі: афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны і мастацкі. Што датычыцца вуснага маўлення, то яно, як правіла, рэалізуе сябе падчас непасрэднага

кантакту субяседнікаў і разлічана як на слыхавое, так і на зрокавае ўспрыманне. Менавіта з-за гэтага вялікае значэнне набывае інтанацыя. А пры перадачы вуснага маўлення у графічнай форме патрабуюццаспецыяльныя моўныя і графічныя сродкі. У СМС-паведамленнях для гэтага выкарыстоўваюцца вялікія літары замест малых (так паслане становіцца "гучней"), а таксама выражаючыя інтанацыю і эмоцыі смайлікі ды простыя графічныя

малюнкі. Наконт таго, што неабходна слыхавое ўспрыманне інфармацыі, можна сказаць, што з некаторых часоў для ўладальнікаў "сотавых" гэта стала магчымым. Зараз абаненты расійскай кампаніі "Мегафон" могуць напісаць любое сваё паведамленне і адаслаць праз службу аператара да адрасату. Адпраўляльнік СМС-кі можа нават выбраць з пэўнай колькасці мужчынскіх і жаночых галасоў рознага тэмбру. А паведамленне могуць слухаць

усе ўладальнікі тэлефонных апаратаў - не абавязкова сотавых. У размоўным стылі пашыраны эмацыянальна-экспрэсіўныя сродкі зніжанага плану (фамільярныя, лаянкавыя, вульгарныя і да т.п.). вуснае маўленне адбываецца без папярэдняй падрыхтоўкі, загадзя не абдумваецца, а ствараецца экспромтам. З-за гэтага ў ім назіраюцца адхіленні ад літаратурных норм ужывання слоў і граматыкі (часцей за ўсё жарганізмы). У вуснае маўленне цалкам

уключаны размоўны (ці размоўна-гутарковы) стыль. Гэтаму стылю, акрамя вышэйпералічанага, уласцівыя простыя, няпоўныя і элептычныя сказы. У размоўным стылі можна назіраць тэндэнцыю да апрошчаных, сціслых сінтаксічных канструкцый, якія здольны ў лапідарнай форме перадаваць нават вельмі аб'ёмістую інфармацыю і адначасова перадаваць адносіны аўтара (а ў нашым выпадку адпраўшчыка СМС-паведамлення) да рэчаіснасці. ВЫКАРЫСТОЎВАННЕ

РОЗНЫХ СТЫЛЯЎ ПРЫ НАПІСАННІ СМС А зараз возьмем усім вядомы выраз і запішам яго ў выглядзе СМС. Правілы вядомыя: памер - не больш за 160 сімвалаў, зразумелыя прычынна-выніковыя сувязі і адпаведнасць заяўленаму стылю. Спачатку возьмем стылі пісьмовага маўлення. 1. U popa byla sobaka, on ee lyubil. Ona s'ela kusok myasa, on ee ubil, v zemlyu zakopal і nadpis' napisal... Тут мы бачым самы звычайны публіцыстычны стыль: з лексічных сродкаў не назіраюцца (хоць гэта і дазволена)