Стиль СМС — страница 10

  • Просмотров 850
  • Скачиваний 5
  • Размер файла 55
    Кб

эмацыянальнай экспрэсіі). Вось нарэшце мы і падыйшлі да вывучэння СМС-стылю. Усё ж такі, што гэта за стыль? Усе функцыянальныя стылі мовы вызначаюцца камунікатыўнымі функцыянальнымі фактарамі. Гэта змест маўлення, форма зносін, мэты і задачы выказвання, сацыяльная сфера зносін, умовы і акалічнасці зносін. Адпаведна, функцыянальны стыль мовы - гэта ўсвядомленая грамадскасцю і ўнутрана аб'яднаная спецыфічная сістэма моўных

сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці і найлепшым чынам абслугоўвае у ёй зносіны.Усе моўныя стылі не адасоблены адзін ад аднаго, а знаходзяцца ў шчыльных узаемаадносінах, узаемадзейнічаючы і ўзаемапранікаючы. Хоць і змяняецца функцыянальная роля моўных сродкаў, яны (нягледзячы на спецыфічную прынадлежнасць да якога-небудзь аднаго стылю) могуць ужывацца і ў

іншых. Усе функцыянальныя стылі мовы вылучаюцца на аснове розных прынцыпаў. Вось самыя распаўсюджаныя з іх. 1. Сацыяльны (размяжоўванне правозіцца па тым, хто з'яўляецца носьбітам таго ці іншанга стылю). 2. Жанравы (тут маўленчыя стылі вылучаюцца па разнавіднасцях літаратуры, у якіх яны знаходзілі ўжытак). 3. Эмацыянальна-экспрэсіўны (стылі адрозніваюцца, як можна здагадацца, па іх эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы. Адзін з яго

мінусаў у тым, што ў такім выпадку стыляў атрымліваецца вельмі вялікая колькасць). 4. Функцыянальны прынцып (найбольш пашыраны і навукова абгрунтаваны прынцып вылучэння стыляў, згодна з якім стыль з'яўляецца функцыянальнай разнавіднасцю мовы, формай яе грамадскага выкарыстаня). Калі суадносіць формы і стылі маўлення, то атрымліваецца такое размежаванне: вуснай форме маўлення адпавядае размоўна-функцыянальны стыль маўлення, а

пісьмовай мове - кніжныя функцыянальныя стылі, такія як афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны і мастацкі. Яно (пісьмовае маўленне) разлічана на зрокавае ўспрыманне шырокага кола чытачоў. Пісьмовае маўленне - гэта менавіта той стыль маўлення, які знаходзіць усў большую папулярнасць сярод карыстальнікаў СМС-сервісаў. Для гэтага тыпу характэрна адсутнасць агульнай жыццёвай абстаноўкі для ўдзельнікаў зносін "па той бок

экрана", адсутнасць жэстаў, мімікі і інтанацыі (хоць і бывае, што яна прысутнічае, напрыклад, у рэмарках накшталт "пагрозліва", "закахана" і інш.); значны слоўнікавы запас (можна сказаць, ён амаль удвая больш за слоўнікавы запас звычайнага чалавека, бо "мабільны" карыстальнік вымушаны ведаць яшчэ і вялікую колькасць скарачэнняў ды абрэвіятур). Яшчэ звычайнаму пісьмоваму маўленню ўласцівы максімальна ўскладнены