Стиль СМС

  • Просмотров 826
  • Скачиваний 5
  • Размер файла 55
    Кб

СТЫЛЬ І СТЫЛІСТЫКА КАРОТКІХ ПАВЕДАМЛЕННЯЎ SMS ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ АСНОЎНАЯ ЧАСТКА: Варыянты запісу СМС СМС, культура мовы і прафесія Адкуль узяўся стыль СМС Стылістыка і аб'екты яе вывучэння. Функцыянальныя стылі мовы Выкарыстоўванне розных стыляў пры напісанні СМС Ці дэградуе мова ад выкарыстання СМС? СМС і творчасць ЗАКЛЮЧЭННЕ СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ ДАДАТАК 1. СКАРАЧЭННІ І АБРЭВІЯТУРЫ ДАДАТАК 2. АПІСАННЕ СМАЙЛІКАЎ УВОДЗІНЫ На

сённяшні дзень на Беларусі больш за мільён карыстальнікаў сотавых тэлефонаў. Калі мабільнікі толькі распрацоўваліся у канцы семідзесятых, іх вынаходнікі нават і думаць не маглі, што міне дваццаць пяць год - і партатыўныя тэлефоны стануць не прастой "званілкай", а невычарпальнай крыніцай ведаў, зносін і гульняў, як стала з міравой інфармацыйнай сеткай Інтэрнэт. Больш таго, сёння можна з упэўненасцю казаць, што сотавы

тэлефон стаў "бацькам" новай культуры - мабільнай культуры. З цягам часу сталі з'яўляцца новыя тэхналогіі, і на цяперашні момант гэтыя тэхналогіі становяцца прабацькам новых субкультур, плыняў і сусветных рухаў. У 1991 годзе Еўрапейскі інстытут стандартаў у галіне тэлекамунікацыі прапанаваў ідэю абмену кароткімі тэкставымі паведамленнямі паміж тэлефонамі. Ідэя спадабалася вытворцам тэлефонаў, а таксама аператарам

мабільнай сувязі, і ў хуткім часе адбылася перадача першага SMS (Short Message Service. Пра гэта нават існуе цэлая легенда. Расказваюць, быццам супрацоўнік кампаніі Vodafone Нейл Папуорт адправиў на сотавыя тэлефоны сваіх калег віншаванне "Merry Christmas!" ("Шчаслівага Ражджаства!"), якое прынята лічыць самай першай у гісторыі чалавецтва СМС-кай. Так гэта было на самай справе ці не - ніхто не ведае. Магчыма, эксперыментальныя СМС дасылаліся і

да гэтага, а гісторыя з Ражджаством была прыдумана як добры рэкламна-маркетынгавы ход (тут можна узгадаць адсутнасць дакладных звестак наконт першага паслання паі электроннай пошце - было гэта знакамітае "QWERTYUIOP" ці не). Аднак на цяперашні момант мы не маем дастатковых фактаў каб даказаць ці абвергнуць гэту гісторыю, і застаецца толькі паверыць, што вынаходніцтва СМС стала падарункам чалавецтву на светлае свята Ражджаства