Станаўленне беларускай журналістыкi

  • Просмотров 743
  • Скачиваний 6
  • Размер файла 37
    Кб

Станаўленне беларускай журналістыкi ЗМЕСТ 1. Гiсторыя узнікнення перыядычных выданняў на Беларусі 2. Беларуская журналістыка на сучасным этапе 2.1 Беларуская журналістыка пачатку пераходнага перыяду (1985-1991 гг.) 2.2 Сродкі масавай інфармацыі Беларусі на сучасным этапе СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 1. Гiсторыя ўзнікненне перыядычных выданняў на Беларусі Асэнсаваць гісторыю ўзнікнення і развіцця беларускага друку можна толькі ў тым

выпадку, калі ўсвядоміць, як яна ўзаемадзейнічае з эканамічнымі і палітычнымі падзеямі, што на працягу вякоў адбываліся на нашых абшарах, калі зразумець, якую ролю яна адыгрывала ў барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае адраджэнне народа. Фармаванне беларускай народнасці праходзіла ў своеасаблівых умовах. Пра Вялікае Княства літоўскае, улічваючы вашу дасведчанасць, можна было б і памаўчаць, аднак скажам, што менавіта яно дало

пачатак таму вядомаму менталітэту беларусаў, які мы маем цяпер. У прынцыпе, беларусы, пачынаючы з канца 16 ст. і аж да сённяшняга часу толькі і робяць, што выжываюць як народ. Глядзіце, да перадзелаў Рэчы Паспалітай у канцы 18 ст. актыўна праводзілася палітыка паланізацыі; з канца 18 ст. да... – палітыка русіфікацыі. Таму так марудна, цяжка і развівалася ў нас культура, літаратура, журналістыка. Непазбежным вынікам такой палітыкі

пануючых уладаў было тое, што на тэрыторыі Беларусі да канца 60-х гадоў 19 ст. фактычна не існавала перыядычных выданняў (тым болей на мове карэннага насельніцтва), акрамя афіцыйных – “Газэты літэрацкей віленьскай” (“Віленская літаратурная газета”), заснаванай у 1760 г. Віленскай езуіцкай акадэміяй, што мела і яшчэ адну назву – “Кур’ер літэўскі” (“Літоўскі веснік”), і “Газэты гродзеньскай” (выходзіла з 1776 г., а ў 1792 пачала

называцца “Вядомосьці Гродзеньскі”). Зразумела, што гэтыя газеты праводзілі на беларускіх землях палітыку адкрытай паланізацыі. Газета “Літоўскі веснік” узнікала і знікала тройчы. Пад час першага свайго існавання (1760 – 1764) яна выдавалася ў Вільні на польскай мове і рэдактарамі яе былі Ф.Папроцкі (1760 – 1762) і А.Янушкевіч. Другое існаванне аказалася самым доўгім: з 1796 па 1840 гг. За гэты час газета змяніла некалькі адрасоў, шмат