Симеон Полоцкий и его культурно-просветительская деятельность — страница 4

  • Просмотров 5084
  • Скачиваний 422
  • Размер файла 22
    Кб

царквы у Маскве. Несумненна, вучобу закончыў бы паспяхова, калі б не тагачасныя палітычныя падзеі. У 1654 годзе, як вядома, пачалася вайна Расіі супраць Рэчы Паспалітай. Маскоўскае войска імкліва прасоўвалася наперад, заваёўваючы горад за горадам. Хутка маскоўцы апынуліся ля сцен Вільні. На другі ж дзень пасля заняцця яе Самуіл пакінуў горад і вярнуўся ў родны Полацк, дзе застаўся без пэўнага занятку. На шчасце, хутка ігуменам

Богаяўленскага манастыра стаў добра вядомы і знаёмы яму па Кіева-Магілянскай калегіі Ігнацій Іяўлевіч. Колішні прафесар вольных мастацтваў і ў новай ролі адчуваў сябэ ўпэўнена. Настойліва шукаў аднадумцаў, якім мог бы дазволіць выкладаць у брацкай школе. Неяк, калі праходзіла вялікоднае богаслужэнне, ён заўважыў у натоўпе свайго былога вучня. Пасля службы разгаварыліся. Тут і высветлілася, што становішча ў Самуіла

незайздроснае. Выслухаўшы яго ўважліва, Іяўлевіч нечакана прапанаваў: –       А як глядзіш наконт таго, каб стаць манахам? –        Манахам? – перапытаў здзіўлены Самуіл. Яго такая прапанова збянтэжыла. Нават не мог сабрацца з думкамі. Іяўлевіч, разумеючы стан юнака, не спяшаўся атрымаць канчатковы адказ. Даў мажлівасць колькі дзён падумаць. На развітанне дадаў: –        Сам вырашай,

настойваць не буду. Адно скажу: не пашкадуеш! Можна толькі здагадацца, што было ў Самуіла на душы ў тыя, такія няпростыя для яго, дні. Безумоўна, прапанова адкрывала немалую перспектыву. Іяўлевіч прама сказаў, што калі стане манахам, зможа працаваць выкладчыкам у брацкай Богаяўленскай школе. А гэта, не сакрэт, магчымасць бязбеднага існавання, стварэння ўмоў для заняткаў любімай справай. А Самуіл жа ўжо вызначыў пэўна – прысвяціць

сябе служэнню літаратуры, мастацтву. Разам з тым трэба было як бы перасіліць самога сябе, адмовіцца – свядома, канчаткова – ад многіх зямных выгод. Ці не самае галоўнае – назаўсёды застацца адзінокім. Адзінокім? Але ж, разважаў Самуіл, хіба можа быць адзінокім чалавек, які цалкам аддаецца духоўнай справе, маральнаму ўдасканаленню? Якім цяжкім ні быў для яго гэты крок, ён урэшце рэшт яго зрабіў. 8 чэрвеня 1656 года перастаў існаваць

Самуіл Пятроўскі-Сітняновіч, з’явіўся чарнец Сімяон. Забягаючы наперад, трэбы сказаць, наколькі няпростым было для Самуіла гэтае рашэнне, ён пазней імкнуўся асэнсаваць, а ці правільна зрабіў, пайшоўшы ў манахі. У тым жа зборніку “Вертаград мнагацветны” ёсць верш “Жаніцьба”. У ім аўтар прыходзіць да высновы, што чалавек, які вырашыў прысвяціць сябе цалкам навуцы, мусіць назаўсёды застацца адзінокім. Толькі ў такім разе ён