Симеон Полоцкий и его культурно-просветительская деятельность

  • Просмотров 3604
  • Скачиваний 415
  • Размер файла 22
    Кб

План 1.) Уводзiны. 2.) Жыццёвы шлях Сiмяона Полацкага. 3.) Заключэнне. 4.) Спiсак лiтаратуры. Уводзiны. Споунiлася больш за 300 гадоу, як памёр выдатны беларускi i рускi пiсьменiк, фiлосаф, асветнiк, педагог, тэолаг, грамадскi i царкоуны дзеяч Самуiл Гаурылавiч Пятроускi-Сiтнiяновiч (1629г.,Полацк – 25 жнiуня 1680г.,Масква) С. Полацкі – першы рускі i беларускi прафесійны паэт... Ён жа – першы рускі прафесійны драматург... Ён – выхавацель царскіх дзяцей... І

ля вытокаў Славяна-грэка-лацінскай Акадэміі стаяў ніхто іншы, а Полацкі. Менавіта Полацкі распрацаваў праект першай вышэйшай навучальнай установы Расіі. Да ўсяго арганізаваў у Маскве першую свецкую друкарню, якая атрымала права выдаваць кнігі без спецыяльнага дазволу патрыярха. Прыклады можна доўжыць... Але той жа Полацкі, які лічыўся сваім чалавекам у Маскве, калі адчуў, што сілы назаўсёды пакідаюць яго, паспяшаўся скласці

духоўны тэстамент. Рупіўся не толькі таму, паколькі тым часам існавала падобная завядзёнка. Непакоіўся, каб выканаўшы апошнюю волю, аказаць паслугу Радзіме, любай сэрцу Беларусі. А паколькі меў немалы дастатак (маёмасць ацэньвалася ў шэсцьсот рублёў золатам і семсот срэбрам), парупіўся значныя сумы перавесці Куцеінскаму, Віцебскаму, Менскаму, Дзісненскаму, Міёрскаму, Святадухаўскаму ў Вільні манастырам... І, вядома ж, не забыўся

пра Полацкі манастыр. Ды і як забыцца мог, калі Полацк – яго радзіма. Дарэчы, і сапраўднае прозвішча яго зусім не Полацкі. А імя не Сімяон, а Самуіл. Самуіл, сын Полацка. Жыццёвы шлях Сiмяона Полацкага. Імя, дадзенае Полацкаму пры нараджэнні, стала вядома даследчыкам толькі ў пачатку нашага стагоддзя. А вось наконт імя па бацьку па-ранейшаму меркаванні разыходзяцца. І, як ні дзіўна, пэўную блытаніну тут унёс сам Полацкі. Доўгі час

называлі Емяльянавічам. З лёгкай рукі аднаго з першых даследчыкаў яго жыцця і дзейнасці І. Татарскага. А той, у сваю чаргу, “ішоў” ад чалабітнай, накіраванай некалі Полацкім цару Аляксею Міхайлавічу: “Выехал на твое великого государя имя из Литовския земли брат мой единоутробный Иоанн Емеяльянов сын”. А калі родны брат Емяльянавіч, дык, лагічна, такое імя па бацьку меў і сам Полацкі. Але ж адшуканы і матэрыялы, у якіх ён называе