Сцяг брыгады

  • Просмотров 275
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 15
    Кб

Сцяг брыгады Кароткі змест:    Алесь Рыбка вымушаны пакінуць родны Мінск. Развітваецца з хатай, з цацкамі сына і дачкі. 3 усіх хатніх рэчаў, якія "прасілі яго па чарзе, каб забраў іх з сабою", ён узяў толькі лыжку. Сэрца, вочы героя адмаўляюцца верыць у тое, што адбываецца вакол:   3 самалётаў не зводжу вачэй   I не веру, - няўжо самалёты? -    Проста з неба ляцяць на дзяцей,   Сеюць смерць кулямёты.  

Далёка ад горада Рыбку перастрэў патруль і, праверыўшы дакументы, адпусціў. Алесь стаў салдатам, камісар Зарудны даручыў яму ахоўваць сцяг брыгады. Брыгада трапіла ў акружэнне.   Асядлала брыгада шашу   I засела ў мястэчку...   Хоць хацеў бы я, не апішу   Бой за ўзгорак, за рэчку.   Не апішаш, бо слоў будзе мала   Для гэткага бою, -   Як бамбіць налятала   Па сем самалётаў на хвою...   Як

патронаў у нашых байцоў,   Як снарадаў не стала. Алесь Рыбка, сарваўшы сцяг з дрэўка, выбег на вуліцу. Вакол мёртвыя байцы, бой сціх, толькі рвуцца снарады. У баку ад гарматы Рыбка ўбачыў нерухомага акрываўленага Заруднага. Камісар жывы, жывы таксама і наводчык. 3 усёй брыгады ацалелі толькі яны.   Безназоўны ручай прывёў акружэнцаў у леснічоўку. Камісар пачаў апраўляцца ад ранення.   3 камісарам у нас   Пры

сустрэчах маўклівая змова:   Аб брыгадзе ўвесь час   Між сабой не гаворым ні слова.   Аднойчы Зарудны спытаў пра сцяг, а ўбачыўшы яго, загадаў збірацца ў дарогу. Леснічыха знайшла кожнаму цывільнае адзенне. Але камісару зноў стала блага і адыход на некалькі дзён адклалі.   3 чужымі дакументамі акружэнцы ідуць па занятай ворагам зямлі. Заходзяць у вёску, дзе чутны гоман і крыкі. Тут "ладзіць... вяселле

Мядзведскі - прыслугач нямецкі". Пагражаючы, што выдасць брата-камуніста, ён прымушае дзяўчыну выйсці за яго замуж.   На вяселлі іграць гарманіст   Не згадзіўся, і вёска   Аб 'явіла таксама байкот -   Пуста ў хаце.   Мядзведскі ўзрадаваўся нечаканым гасцям, запрашае за стол, хваліцца, што Салаўкі яго вывелі ў людзі.   I выходзіць на хату Смірноў, Наш таварыш Зарудны:   - Ты, - гаворыць, - не ў людзі