Сацыяльна-псiхалагiчны партрэт Васiля Дзятла у рамане Iвана Мележа Людзi на балоце.

  • Просмотров 1981
  • Скачиваний 13
  • Размер файла 16
    Кб

Сацыяльна-псiхалагiчны партрэт Васiля Дзятла у рамане Iвана Мележа Людзi на балоце. 1. Знешнi выгляд. 2. Асноуныя рысы характару: · шчырасць, адкрытасць у адносiнах да Ганны, мацi; · цвёрдасць, цярплiвасць, стойкасць; · працавiтасць (любоу да штодзённай сур'ёзнай працы перадалася Васiлю ад бацькоу i дзядоу: у працы змалку загартоувалiся людзi); · недаверлiвасць, замкнутасць (ён не мог верыць, што хтосьцi будзе дбаць пра яго выгаду: вопыт

сведчыу адваротнае); · упартасць (надзея была толькi на самога сябе: гэтым ён мог захаваць сваю незалежнасць); · сквапнасць (пашкадавау Грыбку, у якога захварэла дзiця, лыжку мёду); 3. Адносiны да зямлi (зямля для Васiля -- яго жыццё, радасцi i гора, светлая мара i горкi пакут. Зямля -- ён сам. Ён iдзе да свайго поля, як "на сустрэчу з каханай"). 4. Паядынкi за зямлю з Карчом ("Людзi на болоце") i старшынёй калгаса Мiканорам ("Подых

навальнiцы"), вынiкi гэтых паядынкау. 5. Спалучённе у характары Васiля працаунiка i уласнмiка (вялiкай любовi да зямлi, перададзенай дзядамi i бацькамi, перш за усё не асуджэнне Васiля-адасобнiка, уласнiка, а захапленне яго вялiкай прагай да зямлi, яе паэтычнае адухауленне. Уласнiцкi пачатак развiты менш, чым працавiтасць, любоу да зямлi). 6. Як Васiль уяуляе асабiстае шчасце? (Шчасце, на думку Васiля, немагчыма без зямлi i багацця. Ён хоча быць

багатым, жыць у дастатку, i у гэтым нiчога дзiунага няма. Але шлях, якi выбiрае Васiль, не вядзе да жаданай мэты, не прыносiць шчасця. З-за зямлi ён ахвяруе каханнем: выбiрае не Ганну, а уласную гаспадарку, пасаг Манi, вырашаючы тым самым свой лёс). 7. Васiль i Ганна (учынкi Ганны бескарыслiвыя, пазбауленыя разлiку. Трапяткое, чыстае i пяшчотнае яе каханне да Васiля. Непакорлiвая i рашучая, яна у пэуны момант губляе цвёрдасць i падпарадкоуваецца

волi бацькоу, дауняй традыцыi "сцерпiцца-злюбiцца". У адрозненне ад Васiля Ганна здольна дзеля уласнага шчасця на рашучыя учынкi, гатова ахвяраваць сабой дзеля чагосцi больш важнага). 8. Жыццевая аснова Васiля ("жыцце -- не вясёлае, бесклапотнае свята, а найбольш доугi i клопатны будзень". Васiль амаль не выходзiць за межы сваёй сядзiбы i уласнага поля). 9. Адносiны да перамен, гiстарычных пераутварэнняу (старое i новае, змрочнае i