Роля мовы у жыццi грамадвства — страница 8

  • Просмотров 4062
  • Скачиваний 12
  • Размер файла 32
    Кб

ігнараваць аб'ектыўныя законы разьвіцьця. Нам трэба дагнаць гісторыю. Мы маем на гэта найвялікшае права. Бо нас зьнішчалі, нам не давалі жыць. Побач з фактарам пераменаў, якія адбыліся на працягу ХХ-га стагоддзя і ўскладнілі беларускую палітыку, застаўся нязьменны чыньнік - Расея, зь яе шавінізмам, імпэрскімі амбіцыямі і непрыхаванымі вялікадзяржаўнымі прэтэнзіямі на Беларусь. Гэты чыньнік небясьпечны. Калі б ня ён, не

карэляцыя і не ўзаемадзеяньне яго з пераменамі ў сьвеце, беларускіх праблемаў у такім выглядзе, у якім яны існуюць сёньня, проста ўжо б не было. Бальшавіцкі генацыд - гэта вельмі істотны аспэкт у беларускай трагедыі. Ніхто ня мае права і ніхто ня можа падважваць і адмаўляць нашу незалежнасьць, нашу беларускую мову, нашыя сымвалы, нашу свабоду, адзінства зямлі і гісторыі, не спытаўшыся тых амаль трох мільёнаў беларусаў, якіх

нявінных забілі ў часе тэрору. Тых беларускіх пісьменьнікаў, інтэлігентаў, вучоных і простых сялянаў, якіх расстралялі толькі за тое, што былі беларусамі. Якая ж яна, нашая сьвятая для нас, Беларуская Мова? Ці можна неяк глянуць на яе збоку, каб ацаніць аб'ектыўна? Як яна гучыць для іншых, як яе ўспрымаюць? Кожная свая мова для кожнага народа -- найлепшая і найпрыгажэйшая. І гэта правільна. Бо ў мове выяўляецца сутнасьць натуры

народа, які яе стварыў, відаць яго душа, адбіваецца сваісты склад розуму і манера думаньня, матэрыялізуюцца рытмы духа і цела (гэта значыць, тэмпэрамэнту). Таму ў кожнай мове ёсьць свой характэрны рытм, свая мэлёдыя і сваё гучаньне, а лексіка падпарадкаваная вобразнай сістэме ўспрыняцьця сьвету людзьмі, якая ў розных этнічных супольнасьцяў (першасных носьбітаў мовы) адметная. Гэтым тлумачыцца зьдзіўляючая для некаторых

дасьледчыкаў зьява, што разумовыя і творчыя здольнасьці чалавека найлепш выяўляюцца ў роднай для яго мове. Тут рэалізуецца сумоўе - гарманізацыя рытмаў, распазнаўчых знакаў, найкарацейшых дарог паміж розумам, душой, тэмперамэнтам цела і мовай чалавека. Дасягаецца склад (камплект) аптымальнасьці асобы.Гэта ня толькі тэарэтычныя разважаньні. Там, дзе можна прааналізаваць зьяву на масавых прыкладах і ў шырокай практыцы, вынікі

відавочныя. У пачатку 90-х гадоў, калі ўзьнікла, нарэшце, магчымасьць адчыніць беларускія школы ў гарадах і разьвіваць беларускае школьніцтва, то праз нейкі час было зафіксавана, што беларускія дзеці ў беларускіх школах лепш пасьпяваюць, лепш вучацца, лепш засвойваюць матэрыял і лепш разьвіваюцца, чым беларускія дзеці ў такіх жа рускіх школах. Гэта натуральна. Адбылася гарманізацыя сваістага складу мовы і чалавека,