Роля мовы у жыццi грамадвства — страница 4

  • Просмотров 3489
  • Скачиваний 12
  • Размер файла 32
    Кб

Эўропе). Сьцісла можна іх пазначыць ад апошняй чвэрці ХVІІІ па першую чвэрць ХХ-га стагоддзяў. У гэты пэрыяд сфармаваліся і высьветліліся ўсе нацыянальныя канцэпцыі культуры, свабоды і незалежнага дзяржаўнага існаваньня. Як правіла, нацыянальныя рухі пачыналіся з самапазнаньня, асьветніцтва, стварэньня нацыянальнага мастацтва, літаратуры, тэатра. Потым разьвіваліся у палітычнае змаганьне зь імпэрыяй і заканчваліся

стварэньнем нацыянальнай дзяржавы. Уражвае ў гэтым працэсе тое, што народы паўсюдна прызнавалі і паўсюдна змагаліся за дзьве асноўныя каштоўнасьці: за нацыянальную мову і за незалежнасьць (гэта значыць - за нацыянальную дзяржаву).Сэнс асьветніцкай і мастацкай дзейнасьці быў падпарадкаваны адной мэце: сцьвярджэньню нацыянальнай мовы. Гэтую задачу найперш узялі на сябе газэты, літаратура і асабліва вандроўныя тэатры, якія

ўзьнікалі паўсюдна. Творца вэнгерскага прафэсійнага тэатра Ота Келеман, які стварыў вэнгерскую вандроўную трупу яшчэ ў канцы ХVІІІ стагоддзя, прызначэньне свайго тэатра і тэатральнага мастацтва сфармуляваў коратка і выразна: сцьвярджэньне і прапаганда вэнгерскай мовы. (Вэнгры змагаліся тады зь нямецкім засільлем.) Аналягічна разумеў задачы тэатра Ігнат Буйніцкі і такія яго акторы, танцоры і сьпевакі, як Леапольд Родзевіч ды

Алаіза Пашкевіч (Цётка). Гэтак жа ацэньвалі ў той час нацыянальную місію тэатра дзеячы вандроўнай сцэны на Ўкраіне, у Малдове ды Румыніі, у Баўгарыі ды Сэрбіі, у Чэхіі, Славакіі, Летуве і г.д. Нацыянальныя рухі ўсьведамлялі нацыянальную мову як галоўную каштоўнасьць нацыі, сцьвярджэньню яе ў грамадзтве падпарадкоўвалі ўсю сваю нацыянальна-асьветніцкую дзейнасьць. Беларуская нацыянальная ідэя рэалізавалася ў 1918 годзе, калі была

створаная Беларуская Народная Рэспубліка і аб'яўлена яе незалежнасьць. Аднак неўзабаве незалежнасьць была страчаная, і нацыянальнай стабілізацыі не адбылося. Расейскі камуністычны генацыд і ўсе формы вынішчэньня цярпелі тры пакаленьні беларусаў. У сэнсе культурным, і асабліва - псіхалягічным, 73 гады савецкай акупацыі - гэта чорная дзіра, правал у нацыянальнай сьведамасьці народа. Калі ў 80-х гадах ХХ-га стагоддзя аднавіўся

беларускі рух за незалежнасьць і за культурнае адраджэньне нацыі, новыя адраджэнцы (некаторыя з жахам і з роспаччу) убачылі, што сутыкнуліся з узроўнем нацыянальнай сьведамасьці грамадзтва, як у канцы ХІХ-га стагоддзя. Камунізм, савецкая акупацыя, вынішчэньне ўсяго беларускага фатальна затармазілі псіхалягічнае разьвіцьцё грамадзтва, дэфармавалі ўнутраны сьвет беларуса, адкінулі сьведамасьць мноства людзей да абсурднай