Роля мовы у жыццi грамадвства — страница 3

  • Просмотров 3494
  • Скачиваний 12
  • Размер файла 32
    Кб

сутнасьці сваёй прыроды, імкнецца зьнівіліраваць і разбурыць любы этнас, у тым ліку і свой, які даў пачатак імпэрыі. Мова Атаманскай імпэрыі, у адрозьненьне ад рымскай мовы, узьнікла на дэдуктыўным прынцыпе. Гэта была штучная мова, створаная на аснове старажытных моваў Усходу (у асноўным, пэрсідзкай) і абслугоўвала яна якраз толькі імпэрскую дзяржаву, арыстакратыю, чынавенства, афіцыйную культуру і ўвогуле - вярхі. Асноўны

народ імпэрыі - туркі - размаўляў на сваёй народнай анаталійскай (турэцкай) мове. Пасля разбурэння і распаду Атаманскай імпэрыі новая Турцыя, будуючы новую нацыянальную дзяржаву, абаперлася якраз на народную этнічную мову, на якой размаўляў народ, і зрабіла яе дзяржаўнай мовай краіны. Тым часам мова Атаманскай імпэрыі аджыла. У ёй не было патрэбы. Са зьнікненьнем імпэрскіх вярхоў на ёй не было каму гаварыць. Калі мы зьвернем

увагу на рускую імпэрыю (Расею), то заўважым там адначасна дзьве схемы функцыянаваньня мовы: індуктыўную, з апорай на этнас, і, ў пэўнай ступені, штучную, прыдуманую форму рускай мовы, якая ў апошнім стагоддзі значна рэдуцыравалася, дзякуючы літаратуры. Тым ня менш, улічваючы няспынную абсалютызацыю імпэрскай ідэалёгіі і адпаведна - псіхалёгіі, і беручы пад увагу таксама няспынную дэградацыю асноўнага этнасу, існуе вялікая

верагоднасьць, што пры разбурэньні расейскай імпэрыі рускую мову можа напаткаць нават ня мёртвае ўжываньне, як у пострымскай сітуацыі, а глыбокі маргіналізм і звужэньне да лякальнага асяродка. (Заўважым, што ніякія інфармацыйныя сістэмы тут не дапамогуць.) Тое ж самае, улічваючы цяперашні працэс асаблівай дэструкцыі ангельскага этнасу, можа напаткаць і ангельскую мову. (Як гэта каму на слых ня здасца неверагодным.) Штуршок

такому ходу гісторыі можа пакласьці пасьпешны ўпадак і распад Злучаных Штатаў Амэрыкі. Гэтакая верагоднасьць, па маіх назіраньнях, увесь час павялічваецца і абумоўлена ўнутранымі прычынамі. У ЗША беззваротна нарошчваюцца тыя ж працэсы, што некалі ў Рыме, толькі разьвіваюцца больш хуткімі тэмпамі. (Ізноў жа, паўтаруся, ніякія інфармацыйныя сістэмы тут не ўратуюць, бо сістэма - гэта прылада.) Імпэрыя, аказваецца, ня можа

гарантаваць вечнага (і, тым больш, жывога) існаваньня імпэрскай мовы. Значна лепш гэта спраўджвае і рэалізуе нацыянальная дзяржава, якая і ўзьнікла (прынамсі, у Эўропе) у барацьбе зь імпэрыяй. (Прытым змаганьне йшло, перш за ўсё, за права існаваньня і разьвіцьцё нацыянальнай мовы.) Стварэньне нацыяў і нацыянальных дзяржаваў ёсьць гістарычная зьява, якая мае ня толькі свае грамадзкія прычыны, але і храналягічныя рамкі (найперш у