Роля мовы у жыццi грамадвства — страница 2

  • Просмотров 4059
  • Скачиваний 12
  • Размер файла 32
    Кб

Кожная мова, нібы шчыт, які зьберагае і выдзяляе народ сярод іншых народаў, і адначасна, - гэта плятформа, на якой угрунтаваная культурная індывідуальнасьць чалавечай супольнасьці. Аглядаючы пісаную гісторыю людзей, мы заўважаем, што заўсёды, калі гінула мова, то гінуў і народ. Тут узаемасувязь, сутнасныя дачыненьні, якія глыбока і афарыстычна адлюстраваў наш вялікі Багушэвіч. "Шануйце мову нашу, беларускую, каб ня ўмёрлі, -

напісаўім паэт. Шмат моваў зьнікла на Зямлі, і зьнікае па сёньняшні дзень. Прычыны розныя. Але найчасьцей - гэта несамастойнае існаваньне (адсутнасьць незалежнай дзяржаўнасьці) і грамадзка-палітычная сацыяльная катастрофа. Але шмат моваў трываюць і ня гінуць, ня гледзячы на неспрыяльныя абставіны. Шмат якія мовы адраджаюцца, вяртаюцца да жыцьця амаль зь нябыту. Перадусім, тут велізарнае значэньне мае дух народа (этнаса), яго

ўпэўненасьць у сабе, закаранеласьць у сваю духоўную культуру і гісторыю, і, як вынік, - сьвятое шанаваньне сваёй мовы і ўсяго свайго. Грамадзка-палітычная катастрофа можа зьнішчыць любую мову (нават самую распаўсюджаную) тады, калі зьніклі, замерлі ці ліквідаваныя яе этнічныя носьбіты. Такія зьявы, як генацыд, этнацыд, лінгвацыд, мнемацыд, якія вынікаюць, як правіла, з імпэрскай палітыкі, а таксама з ксэнафобіі і нянавісьці, вельмі

небясьпечныя для моваў найперш несвабодных народаў (посткатастрафічных супольнасьцяў). Аднак разбурэньне імпэрыі пры пэўных абставінах таксама можа выклікаць зьнікненьне імпэрскай мовы, прытым нават тады, калі існуе прызнаная імпэрская літаратура. Тыповымі прыкладамі зьяўляюцца Рымская і Атаманская імпэрыі. Рым разбурыўся, зыходзячы з унутраных прычынаў (перш за ўсё, - з-за ўпадку маралі). Рымская (лацінская) мова гучэла ў

Сэнаце, сцьвярджалася ў літаратуры і на ўсіх канцах імпэрыі. Але пад друзам гэтай імпэрыі была пахаваная і вялікая рымская мова, ператварылася потым у мёртвую лаціну. Чаму так сталася? Сталася так таму, што не было ўжо этнічных носьбітаў гэтае мовы. Лацінскі этнас дэградаваў, бо стлуміў у сабе этнічную сьведамасьць, інстынкт аддзяленьня ад чужога. Этнічная сьведамасьць замянілася імпэрскай. Лаціна рымская абслугоўвала

імпэрскую культуру, імпэрскую ўладу і імпэрскую дзяржаву. Яна адрозьнівалася ад этнічнай лаціны. З разбурэньнем рымскай улады і дзяржавы, са стратай рымскага набілітэту, рэзка зьмяніліся функцыі дзяржаўнай лаціны, а ў рэальным штодзённым жыцьці, на самым нізкім (вусным) узроўні не было каму на ёй размаўляць. Лаціна памерла. Трэба ўлічыць, што імпэрыя (гэта значыць - імпэрская ўлада і імпэрская культура) іманэнтна, зыходзячы з