Роля мовы у жыццi грамадвства

  • Просмотров 3103
  • Скачиваний 11
  • Размер файла 32
    Кб

Рэферат на тэму: Роля мовы у жыццi грамадства 2004 – Брэст Беларуская нацыя існуе, пакуль жыве Беларуская мова. Мова ёсьць галоўны вынік і сродак культуры. Калі мы над гэтым задумаемся глыбей, то адчуем, што велічнасьць гэтай зьявы - чалавечай мовы - настолькі грандыёзная, што ўражвае нашу сьвядомасьць. І сапраўды, гэта цуд культуры, матэрыялізаванае думаньне і праяўлены дух. У мове мы, людзі, бачым сябе. Гэта люстэрка нашага

існаваньня, адбітак нашых душаў. Вытокі мовы пакрытыя хвалюючай таямніцай, як і ўсё нашае паходжаньне на Зямлі. Калі ўявіць, што чалавек разьвіваўся з прыроды, і паспрабаваць накрэсьліць схему, зрабіць мадэль ягонага пераходу ў стан культурнага існаваньня, то прыходзім да высновы, што абстрактнае думаньне, памяць роду (гэта значыць - гістарычная памяць) і мова ўзьніклі і разьвіваліся адначасова і ўзаемна ўплывалі самыя на сябе.

Гэтак адбывалася самаўдасканаленьне трох асноваў культуры: абстрактнага думаньня, гістарычнай памяці і мовы. Навуковыя дасьледваньні чалавечай жыцьцядзейнасьці ў старажытнасьці і сьведчаньні простых формаў існаваньня чалавечага грамадзтва ў цэлым пацьвярджаюць нашу траістую схему разьвіцьця сьвядомасьці і мовы людзей. Зьяўленьне мовы як структураванага інструманту інфармацыі азначала рэзкі прарыў у культуру, у

грамадзкае і гістарычнае існаваньне чалавека. Адначасна запрацавала зваротная сувязь. Мова стала найвялікшым сродкам культуры, дзейнічала як матор культурнага разьвіцьця, спрыяла стварэньню чалавека разумнага, фармаваньню чалавечага грамадзтва. Прарыў з прыроды ў культуру адбываўся найперш праз мову. Бяручы пад увагу гэтую рэвалюцыйную ролю мовы ў разьвіцьці культуры чалавецтва, асабліва робіцца зразумелым вялікае і

крылатае цьверджаньне аб тым, што напачатку было Слова. Мова трымае ўсё: культуру, гісторыю, памяць, грамадзтва, сумоўе людзкіх душаў. Мова аб'ядноўвае і мацуе, вядзе за сабой. Вось жа сапраўды правільна: напачатку - было Слова (гэта значыць, на пачатку культуры). Што яшчэ ўражвае нашае ўяўленьне, дык гэта шматаблічнасьць мовы. На Зямлі жыве мноства народаў і этнічных групаў, і, адпаведна, існуе вялікая колькасьць розных моваў.