Роля айчынных СМІ у публічнай палітыцы — страница 3

  • Просмотров 214
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 23
    Кб

ўсё вышэй сказанае можна адзначыць, што СМІ з’яўляюцца важнай часткай палітычнай сістэмы сучаснага грамадства. Іх сутнасць, характар і функцыі ў значнай ступені азначаюцца сацыяльна-палітычным строем краіны. У таталітарным грамадстве друк, радыё, тэлебачанне знаходзяцца на службе ў дзяржавы і з’яўляюцца часткай каманднай сістэмы, находзяцца ў жорсткім падчыненні ў правячай эліты, у выніку чаго іх дзейнасць заключаецца не ў

тым, каб інфармаваць насельніцтва, а ў тым каб займацца прапагандай ідэй, каштоўнасцяў, мэтаў, якія былі сфарміраваныя зверху, а не знізу (у народзе). У дэмакратычнай прававой дзяржаве СМІ задавольваюць інфармацыйныя інтарэсы грамадства, ажыццяўляе нябачны кантроль за дзейнасцю кожнай галіны ўлады, дзеяннямі палітычных сілаў, дзеячаў. СМІ фарміруюць і выражаюць грамадскае меркаванне, сродкі масавай інфармацыі набываюць

статус чацвертай улады, улады, якая кантралюе парадак і справядлівасць у грамадстве. Зараз, калі я акрэсліў некаторыя тэарытычныя, агульныя рысы сродкаў масавай інфармацыі, я б хацеў перайсці да асноўнай часткі сваёй працы. Аднак можа ўзнікнуць пытанне: навошта пісаць пра тэорыю, калі тэма звязана з айчыннымі СМІ, з іх роляй, дзеяннямі? У самым пачатку сваёй працы я паставіў мэту адказаць на пытанне: а якая роля адведзена нашым

сродкам масавай інфармацыі ў межах нашай палітычнай сістэмы і беларускай мадэлі публічнай палітыкі? Існуе шмат меркаванняў на гэтую тэму. Хтосьці лічыць, што СМІ ў Рэспубліцы Беларусь гэта сапраўды чацвертая ўлада і прыклад чэснасці і адкрытасці. Існуе і іншая думка, якая зводзіцца менавіта да таго, што ў нашай краіне сродкі інфармавання грамадства захоплены і манапалізаваныя ўладай, дзейнічае жорсткая цэнзура, працуе

сапраўдная машына прапаганды, якая азначае толькі пазітыўныя моманты жыцця нашай краіны, ідзе метадычная ганьба ўсялякай альтэрнатыўнай думкі і альтэрнатыўных палітычных сілаў. Гэта два дыяметральна розныя падыходы, зусім рознае бачанне сітуацыі, якая склалася вакол сферы інфармацыі ў нашай краіне. Маё бачанне гэтай праблемы знаходзіцца недзе пасярэдзіне ад гэтых дзвух кропак гледжання. Дзяржаўныя сродкі масавай

інфармацыі выконваюць сваю ролю, на мой погляд. І выконваюць яе вельмі добра. Да насельніцтва даводзіцца інфармацыя аб усіх дасягненнях і ажыццяўленні праграм Урада, зацверджаных на Усебеларускім сходзе, дзяржаўныя тэлеканалы пакрываюць усю тэррыторыю рэспублікі Беларусь, што дазваляе дзяржаўным СМІ дастаўляць патрэбную інфармацыю адначасова па ўсёй краіне. У краіне выходзяць дзесяткі тысяч газет, часопісаў, іншых