Роля айчынных СМІ у публічнай палітыцы

  • Просмотров 191
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 23
    Кб

Роля айчынных СМІ у публічнай палітыцы палітычны грамадство масавый інфармацыя Тэма маёй працы – Роля айчынных СМІ у публічнай палітыцы. Тэма, абраная мной актуальная і надзвычай цікавая, таму што ўсё, што датычыцца развіцця інфармацыйнай сферы нашай краіны цікава і вельмі важна. У сваёй працы я паспарбую разглядзець сутнасць СМІ, як састаўной часткі палітычнай сферы рэспублікі і грамадства ўвогуле, таксама планую

разглядзець месца і ролю сродкаў масавай інфармацыі ў палітычным жыцці нашага грамадства. Існуе такая думка: СМІ – чацвертая ўлада. Аднак у некаторых краінах СМІ не ўлада, а толькі інструмэнт улады, інструмэнт маніпуляцыі грамадствам. Разважаючы над гэтымі думкамі я б хацеў яшчэ разглядзець і гэтае пытанне, а якая роля адведзена нашым сродкам масавай інфармацыі ў межах нашай палітычнай сістэмы. Пачаць сваю працу я хацеў бы з

некаторых агульных паняццяў, азначэнняў месца СМІ ў жыцці грамадства, а далей, у другой частцы працы, працягнуць тэму ўжо непасрэдна на прыкладзе нашай краіны і нашай публічнай палітыкі. Перш за ўсё, дзеля таго, каб удакладніць сутнасць сродкаў масавай інфармацыі неабходна ўдакладніць, што разумеюць пад азначэннем «сродкі масавай інфармацыі». Пад сродкамі масавай інфармацыі падразумеваецца газеты, часопісы, тэле-, радыё

праграмы, кінадакументалістыка, іншыя формы публічнага распаўсюджвання масавай інфармацыі. Сродкі масавай інфармацыі – гэта частка палітычнай сістэмы грамадства. Якая сістэма такія і СМІ. Ў тойжа час СМІ ажыццяўляюць сур’езнае ўздзеянне на грамадства, яго стан, развіццё. Яны могуць спрыяць прагрэсу, а могуць яго тармазіць. СМІ выражаюць інтарэсы грамадства, розных сацыяльных супольнасцяў, асобных людзей. Іх дзейнасць мае

вельмі важны характар, таму што характар інфармацыі, якую атрымоўвае аўдыторыя вызначае яе стаўленне да рэчаіснасці і напрамак дзейнасці людзей. Таму СМІ не толькі распаўсюджвае інфармацыю, але і прапагандуе пэўныя ідэі, погляды, палітычныя праграмы і такім чынам удзельнічаюць у кіраванні грамадства, ці кіраванні грамадствам (усе залежыць ад абставінаў). Шляхам фарміравання грамадскай пазіцыі, распрацоўкі пэўных сацыяльных