Разработка проблемы национальной идеи в творчестве Василя Быкова — страница 8

  • Просмотров 3639
  • Скачиваний 434
  • Размер файла 15
    Кб

галоўнае застацца сабой. Пасля таго, як прайшоў некаторы час, кнігі Быкава пачалі змяняцца. Калі да гэтага ў яго кнігах апавядалася пра ўбачанае і перажытае на вайне, то цяпер Быкаў выбірае новы накірунак, пачынае пракладваць другі шлях. У творах Быкава ў асноўным былі людзі партызанскай вайны, якія ставілі на першае месца праблемы філасофскага характару. Ён усю сваю ўвагу накіраваў на даследаванне сацыяльна – норававых

пытанняў, распаленых сталінскім рэжымам і вайной, якая была прынесена на нашу зямлю гітлераўцамі, пісьменнік імкнуўся высветліць, што адбываецца ў такіх умовах з чалавекам.Больш за ўсё Быкава цікавілі паводзіны людзей у вельмі цяжкіх, складаных умовах. Ён хацеў даведацца прычыны ўчынкаў людзей – вернасці і здрады, зладзейства і чалавечнасці, мужнасці і слабасці. Гэта вечная і заўсёды новая для літаратуры праблема: чалавек і

варожыя для яго абставіны, якія калі нікалі дапамагаюць яму збудзіцца, супрацьстаяць і весці барацьбу, але часцей губяць чалавека, разрываюць яго душу. У сваіх творах Быкаў заўсёды мог ісці далей, у сённяшні дзень, знаходзіць у ваеннай тэме праблемы, якія хвалююць людзей да цяперашняга часу. У яго творах былі не толькі боль і горыч цяперашняга часу, але і “вечныя” праблемы чалавечага быцця. Сваіх герояў Быкаў ставіць перад

вельмі цяжкімі пытаннямі: як зберагчы чалавечнасць у бесчалавечных абставінах, што чалавек можа ў гэтых трагічных умовах, дзе тая мяжа, пераступіўшы якую, ён губляе сябе, ці толькі для сябе жыве чалавек? У сваіх творах ён падмячае тое галоўнае, што хвалюе літаратуру з даўніх часоў: колькі каштуе шчасце і што гэта за шчасце, калі дасягаецца яно смерцю. Быкаў, каб пранікнуць у глубіны чалавечай душы, паказаць яе магчымасці, ставіць

сваіх герояў у ўмовы амаль фантастычныя і выключныя, якія выклікаюць або ўзлёт або падзенне. Васіль Быкаў лічыў, што дзесяцігоддзямі на нашу краіну абрушваліся розныя цяжкасці, невыносныя беды, але самай вялікай цяжкасцю і бядой стала бесчалавечнасць. І гэта з'яўляецца нацыянальнай праблемай, з якой усё сваё жыццё вёў барацьбу Васіль Быкаў. За сваю дзейнасць, за словы праўды, якія гучалі ў яго творах на яго нападалі крытыкі,

забаранялі публікавацца. Быкаў адзін з першых у нашай літаратуры паслясталінскага часу – не толькі ў літаратуры пра вайну – аправерг класавую мараль, якая прапагандавалася дзесяцігоддзямі, паказваў агульначалавечыя каштоўнасці,якія адвяргалі сродкі і не давалі прабівацца шляху да бесчалавечнасці. Гэта стала ўнутранным сэнсам творчасці Быкава. Неабходнай умовай для жыцця чалавека і грамадства ён лічыў гуманізм. Наша