Разработка проблемы национальной идеи в творчестве Василя Быкова — страница 6

  • Просмотров 3644
  • Скачиваний 434
  • Размер файла 15
    Кб

прагным, амаль жывёльным жаданнем “застацца ў жывых” (Рыбак) і “чалавекам унутры чалавека” (Сотнікаў). Гэта страшны выбар, кошт якому — смерць. Васіль Быкаў пісаў творы на ваенную тэму не таму, што яму так падабалася вайна, ці армія, наадварот ён яе ненавідзеў усё жыццё. Але там ён бачыў магчымасць рэалізацыі некаторых сваіх ідэй, у тым ліку, галоўным чынам, ідэй адмоўных. Ён шмат зрабіў для літаратуры ваеннага пакалення. А ў

сваіх аповесцях і расказах Быкаў стварыў непаўторны літаратурны свет. Лёс яго герояў быў трагічным. Зноў і зноў пад кулямётным агнём атакуюць яны немцаў.Зноў і зноў галодныя, невядома ў што апранутыя, зімою, мерзнучы да самых касцей, летам, адбіваючыся ад мушак, ідуць партызаны на заданне – спаліць мост, або ўзарваць чыгунку, або неабходна дабыць ежу для салдат, - ідуць, не ведаючы, што чакае іх на гэтай лясной паляне ці ў бліжэйшай

вёсцы.Зноў і зноў абдымае гэтае страшэннае кола...Гарыць вакол лес, гараць вёскі, гараць людзі, і не дай бог жывым – папасціся ў лапы гэтым жывёлам... І разам са сваімі героямі пісьменнік – пад кулямётны агонь, у балота, якое абкружана немцамі, у пылаючую хату, задыхваючыся ад дыму... Зноз і зноў перажываў ён вайну – і сваю, “лейтэнанскую”, і чужую, але чужую цяпер таксама, як і сваю. Сумны настрой Васіля Быкава да навакольнага

асяроддзя быў і таму, што ў сваіх кнігах на працягу доўгіх гадоў ён быў унутры гэтай жорсткай, жахлівай вайны. Калі яна ўрываецца ў жыцці людзей, то заўсёды прыносіць гора, няшчасце, парушае паўсядзённы лад жыцця. Пра самую жорсткую вайну – Вялікую Айчынную – успамінаюць і сёння. Васіль Быкаў – адзін з самых лепшых айчынных пісьменнікаў, які на працягу доўгіх гадоў творчасці застаецца верны тэме вайны. Асаблівасцю яго твораў

з'яўляецца тое, што ён паказваў у сваіх апавяданнях вайну такой, якой яна была – у муках і крыві. Адным з такіх твораў з'яўляецца апавяданне “Адна ноч”. Герой разрываецца паміж грамадзянскім абавязкам і чалавечым сумланнем.Галоўны герой апавядання Іван Валока, спасаючыся ад нямецкіх куль, апынуўся ў падвале пад абваліўшыміся сценамі. Але самым складаным з'яўляецца тое, што разам з ім пад заваламі апынуўся нямецкі салдат, якому

патрэбна медыцынская дапамога. Што ж зробіць Іван? Ён дапамагае немцу выбрацца з-пад бетоннай глыбы і перавязаць параненае месца. Усю ноч змагаюцца яны за сваё жыццё. І вось яны на волі. Немяц разумее, што застаўшыся з рускім салдатам, ён пападзе ў палон, пагэтаму, убачыўшы гітлераўцаў, ён кідаецца да іх. Але ў Івана з'яўляецца жаданне не аддаваць гэтага чалавека ворагам. І ён забівае яго.Тэма жорсткасці вайны праходзіць чырвонаю