Разработка проблемы национальной идеи в творчестве Василя Быкова — страница 5

  • Просмотров 3646
  • Скачиваний 434
  • Размер файла 15
    Кб

што ён прысутнічаў у маёй свядомасці заўсёды, прынамсі з таго часу, калі я ўсвядоміў сябе беларусам. Але сапраўднае адкрыццё Быкава адбылося, пэўна, пасля з'яўлення яго аповесці “Знак бяды” – твора, знакавага для нашай літаратуры, шмат у чым вызначальнага. І сёння, згадваючы першыя свае ўспаміны, першыя згадкі пра гэтае імя, я таксама не мог не згадаць і мае апошнія размовы з Васілём Уладзіміравічам, якія адбыліся ў пачатку

чэрвеня, калі ён вярнуўся ў Беларусь. Я быў уражаны тым, што ён шмат чаго чытаў, ведае, з апошніх публікацыяў, з апошніх кніг. Дзякуючы таму, што яго розум заставаўся да канца вострым і яго сэрца білася па-беларуску. І падчас гэтай размовы з ім я перадаў яму просьбу аднаго з прафсаюзных лідэраў Беларусі, просьбу, прапанову заняцца рэстаўрацыяй яго роднага дома, на Ушаччыне. Я быў вельмі ўражаны, калі Васіль Уладзіміравіч сказаў: “Не

рабіце гэтага, таму што пасля рэстаўрацыі гэты дом спаляць”. Мне хочацца спадзявацца, што наш нацыянальны прарок усё-ткі ў дадзенай сітуацыі памыляўся. Тым больш, што цяпер сапраўды трэба паклапаціцца пра тое, каб захаваўся дом Быкава на яго радзіме, каб гэты дом стаў мэмарыялам. Станіслаў Шушкевіч: “Беларусь яшчэ да смерці надоўга фізічна развіталася з Быкавым. І пасля яна знайшла Быкава, калі ён вярнуўся сюды. І не ўсе тут

разумелі, што да чаго, і вельмі цешыліся. Чым больш мінае часу, тым лепей мы разумеем, што веліч Быкава відавочна непараўнальная ні з кім. Ягоныя вобразы – гэта тыя людзі, да якіх трэба быць падобнымі. Ён даў гэтыя вобразы, і мне здаецца, што яны вечныя”. Леанід Дранько-Майсюк: “Вялікі мастак, вялікі філосаф, вялікі грамадзянін – вось маё ўспрыманне Васіля Ўладзіміравіча Быкава. Усім нам, беларусам, трэба прызнаць, што на сённяшні

дзень мы як нацыя раз'яднаныя. Але абавязкова прыйдзе тая часіна, калі пад уплывам асобы Васіля Быкава, пад уплывам ягонай постаці, а перадусім пад уплывам яго вялікай мастацкай спадчыны мы як нацыя аб’яднаемся ў адно цэлае, непарыўнае”. Васіль Быкаў быў першым сучасным беларускім пісьменнікам агульнанацыянальнага маштабу. Яму зусім не пасавалі самыя розныя савецкія пісьменніцкія атрыбуты, у тым ліку і званне “народны

пісьменнік Беларусі”. Творчасць Быкава разгортвалася ў агульнаеўрапейскім літаратурным кантэксце, а яе грунтам быў досвед аўтара. А таму творчасць Быкава іншая ад той, якою яе традыцыйна вызначаюць. Ягоную прозу нельга назваць ні “лейтэнанцкай”, ні “прозай пра вайну”. Вайна, насамрэч, — гэта “памежная сітуацыя”, у якой знаходзіць сябе аўтар і героі ягонай прозы. І ў сваім быкаўскім вымярэнні яна — страшны выбар паміж