Разработка проблемы национальной идеи в творчестве Василя Быкова — страница 4

  • Просмотров 3640
  • Скачиваний 434
  • Размер файла 15
    Кб

чалавекі. У пустым лесе, у глыбокім тыле Чарнобыльскай зоны. Але ў адрозненні ад першай аповесці яны не змагаюцца за сваё жыццё, а, наадварот, губяць яго. Тут сустракаюцца п'яны бомж, былы афіцэр, і хлопчык – салдат, які збег з вайсковай часці. Яны хаваюць касцёр ад дажджу. Запалак у іх няма... ...У першай кнізе чалавек праходзіць праз сапраўдны ад – і выходзіць з яго, выратаваўшы жыццё дзіцяці. У другой жа кнізе, людзі, самі таго не

разумеючы, апускаюцца, спаўзаюць у ад. З Васілём Быкавым адышла ў нябыт цэлая эпоха нашай культуры. Але ўсе мы будзем памятаць і ганарыцца такім пісьменнікам, якога мела наша Беларусь. Хтосьці ганарыцца ім за яго беларускасць, хтосьці — за яго ўсесаюзную прызнанасць, што таксама з'яўляецца формай нацыянальнага гонару. У дзень народзінаў, калі Васілю Быкаву споўнілася 79 год, у райцэнтры Старыя Дарогі, на тэрыторыя музея

выяўленчага мастацтва прайшло адкрыццё помніка ў яго славу. Пры жыцці помнікі ставяць толькі лепшым з лепшых...Камень з бронзавым барэльефам Васіля Быкава стаіць зараз у музеі побач з іншымі помнікамі вядомых беларусаў, такіх як Леў Сапега, Максім Багдановіч. Ён не быў прарокам ні ў творах, ні ў палітычных прагнозах. Быкаў быў чалавекам з нехарактэрнай для беларускага пісьменніка бездакорнай рэпутацыяй, трымаўся незалежна,

поглядаў сваіх не хаваў, рэжыму не падтрымліваў. Ён меў унікальнае пачуццё смерці, настолькі дасканалае, што нават адчуў той момант, пасля якога ён ужо не здолеў бы вярнуцца і памерці на сваёй зямлі. Што яму было важна. Для расейцаў ён Василь Быков, для немцаў Wassil Bykau. Толькі для тых, хто ненавідзіць сваю літаратуру, сваю мову, свой беларускі акцэнт і сваю беларускую культуру называюць яго Васілій. Менавіта супраць такіх людзей і

змагаўся Васіль Быкаў. Ён заўсёды казаў, што мову трэба не толькі зберагаць і абараняць, але і ўзбагачаць, мова павінна засвойваць тое новае, што дае нам жыццё і новы час. Нягледзячы на ўсё, што выпала на лёс Васілю Быкаву, ён застаецца для нас вялікім мудрацом, які праз сваю праўдзівасць, волю, антычную стрыманасць і ўменне заставацца нязменным, ці вакол гучаць хлусня або праўда, ці ганьба або хвала, зрабіўся найбольшым духоўным

аўтарытэтам у Беларусі. Быкава называлі сумленнем Беларусі. Ён быў адданы, ён любіў наш народ, фактычна, ён так моцна любіў наш народ, што не мог не падтрымліваць нашага руху за незалежнасць, за волю Беларусі. Вялікім натхненнем ён быў для многіх людзей. Вядомыя беларусы пра Быкава: "Ён заўсёды гаварыў праўду". Гісторык Уладзімір Арлоў пра Васіля Быкава: -- Я не магу згадаць, калі ўпершыню пачуў імя Васіля Быкава. Мне здаецца,