Разработка проблемы национальной идеи в творчестве Василя Быкова — страница 3

  • Просмотров 3643
  • Скачиваний 434
  • Размер файла 15
    Кб

панiшчаных без вiны, без права, без следу ў народнай памяцi. Праўду пра катаў. Хто былi гэтыя нелюдзi? Гэта патрэбна ў iмя справядлiвасцi, у iмя нашай будучынi. Васіль Быкаў лічыў, што ў тым наш святы абавязак перад гiсторыяй, маральны абавязак перад наступнымi пакаленнямi, каб iм не давялося дакараць нас за тое, што мы мелi магчымасцi i ўпусцiлi яе. Гэта ляжа камянём у падмурку нацыянальнай свядомасцi, стане важным элементам гiстарычнай

памяцi i гарантам. Гарантам будучынi народа, якi праз кроў i знявагу з упартасцю асуджанага рвецца да сонца, дабра i справядлiвасцi. У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесць «Дажыць да світання», 1973), а ў 1980 годзе атрымаў званне Народнага пісьменніка Беларусі, у 1986 годзе быў узнагароджаны Ленінскай прэміяй за аповесць “Знак бяды”. Некаторыя творы пісьменніка, такія як аповесці “Трэцяя

ракета”(1962), «Дажыць да світання” былі экранізаваны. Менавіта аповесць “Трэцяя ракета” і прынесла вядомасць Васілю Быкаву. Калі цяпер чытаеш яго аповесці 1960-1980-х, усё больш асазнаеш той сэнс, тую праўду, што пісаў у сваіх творах Васіль Быкаў. Ён заўсёды лічыў, што пісьменнік павінен рабіць сваю справу-пісаць. Пісаць так, як ён лічыць патрэбным. Аднак не заўсёды давалі пісаць так, як хацелася. Вось, напрыклад, адну з яго кніг не

сталі друкаваць, нават ужо быў набраны тэкст... Толькі маленькае выдавецтва аб'явіла народную падпіску на гэтую кнігу навэл, яна называецца “Сцяна”. І – выйшла. Маленькім тыражом, канешне. 800 экзэмпляраў. Хоць было і забаронена, хоць і нельга было, але ўсё сваё жыццё ён вёў барацьбу за нацыянальную культуру, нацыянальную літаратуру, нацыянальную мову. Ён без сумнення з'яўляўся Беларускім пісьменнікам. У сваіх творах Васіль Быкаў

пісаў толькі праўду, праўду пра людзей, якія хацелі жыць лепей, але баяліся. А тых, хто не баяўся застаўлялі маўчаць. Канешне, былі людзі, якія дзеля сваёй Бацькаўшчыны, дзеля сваіх родных, увогуле, дзеля свайго народа, змагаліся і ішлі на пакутніцкую смерць. Так, да прыкладу, дзве аповесці Васіля Быкава, нават з падобнымі назвамі, толькі лёс герояў склаўся па рознаму. “Воўчая яма” і “Воўчая зграя”. У адной з іх немалады Ляўчук

чакае на лавачцы чалавека, якога завуць Віктар Платонаў. У годы вайны Ляўчук з таварышамі былі пасланы ў тыл – адвесці ў спакайнейшае месца радыстку, якая чакала дзіця. Загінулі ўсе. А маленькае дзіця Ляўчук вынес з аду – і цяпер, калі прайшло ўжо трыццаць год, чакае сустрэчы з ім. І не паказана іх сустрэча. Але сумненняў няма ў тым, што сустрэнуцца яны як людзі. А інакш і быць не магло. У “Воўчай яме” таксама сустракаюцца два