Разработка проблемы национальной идеи в творчестве Василя Быкова — страница 2

  • Просмотров 3645
  • Скачиваний 434
  • Размер файла 15
    Кб

жыццё клапаціўся пра выжыванне і захаванне нацыянальнай культуры. Таму галоўнай тэмай яго твораў была тэма нацыянальнай ідэі. У сваіх творах ён пісаў пра непераадольную сілу няволі,з якой нацыя параднілася,звыклася,але з якой не хацеў радніцца паэт. Успамінаюцца словы замежнага пісьменніка:”Найвышэйшы патрыятызм у тым, каб ваяваць з комплексамі сваёй нацыі.” Аднак, нажаль, не ўсе могуць і хочуць ваяваць з гэтымі

комплексамі.Таму паступова знішчаецца наша мова і культура.Заспакойвае тое,што ў наш час захавалася яшчэ тая рамантычная павага да пісьменніка.Нездарма так часта з'яўляюцца дзяўчаты і хлопчыкі, якія пішуць вершы.Ім здаецца што пісьменнік крыху прарок. І такім прарокам быў для нашай нацыі Васіль Быкаў. Ён, як ніхто іншы, нідзе не пахібіў, не адхіліўся ад напісанага кодэксу Вялікага Паэта, не адхіліўся ад таго, каб быць сапраўдным

грамадзянінам сваёй дзяржавы і без сумнення называцца БЕЛАРУСАМ. Імя Быкава стала жывым аргументам. Адзін з беларускіх дзеячаў яшчэ некалькі гадоў таму назваў яго “буйной артылерыяй беларускага нацыяналізму”. Пасля яго засталіся мужныя і пранізлівыя кнігі. Ён быў увасабленнем пісьменніцкага сумлення і асабістай прыстойнасці.Менавіта, ў творах Васіля Быкава мы прачыталі праўду пра партызанскі рух на Беларусі,пра мужнасць і

здрадніцтва. Вайна ў Васіля Быкава – гэта не вялікія бітвы, а сапраўды народная драма, народны подзвіг, які, самі таго не ведаючы, здзяйснялі людзі самых мірных прафесій. Яны мерзлі, галадалі, рызыкавалі жыццём, рабілі тое, што ім загадвалі, ішлі на пакутніцкую смерць, але заўсёды верылі і спадзяваліся на перамогу. Васіль Быкаў займае вядучае месца сярод такіх цудоўных пісьменнікаў, як Грыгорый Бакланаў, Юрый Бондараў, Анатоль

Рыбакоў, кожны з якіх стварыў знакамітыя творы пра вайну, пра вялікі подзвіг нашага народа. У сваіх кнігах Васіль Быкаў пісаў як на працягу стагоддзяў наш народ моўчкi цярпеў прыгнёт. Лiў сваю кроў, ахвяраваў мiльёнамi жыццяў i - маўчаў. Маўчаў, бо ягоныя гiсторыкi пазбавiлi яго праўдзiвай гiсторыяграфii, яго фiлосафы ўнушалi яму фальшывую iдэю аб мудрай правiльнасцi ягонага бязмежнага цярпення. Ягоныя рыцары прыгожага пiсьменства

спаборнiчалi мiж сабой аб тым, хто найлепш апяе тое, што варта было выбуху гневу i абурэння. Але хопіць ужо цярпець. Урэшце прыйшоў час сказаць людзям праўду i зрабiць з яе пэўныя высновы. І менавіта гэтую праўду сказаў беларускаму народу ў сваіх кнігах Васіль Быкаў. Найперш праўду пра мiльёны безымянных людзей Беларусi, рабочых, калгаснiкаў, iнтэлiгентаў з народа, беларусаў, рускiх, палякаў, яўрэяў, людзей iншых нацыянальнасцяў,