Разработка проблемы национальной идеи в творчестве Василя Быкова
Гродзенскі Дзяржаўны Універсітэт Выканала студэнтка 2–га курса 2 групы Швайко Аксана 2006 год Распрацоўка праблемы нацыянальнай ідэі ў творчасці В.Быкава Воля – галоўная маральная і фізічная каштоўнасць, дадзеная кожнай жывой істоце ад нараджэння. Усё жывое карыстаецца гэтай каштоўнасцю, наколькі магчыма ў складаным заблытаным свеце натуральнага існавання. Каб у поўнай меры ўсвядоміць і адчуць яе неабходнасць, яму наканавана прайсці праз хітрасплятанні жыццёвага лабірынту. А то і заставацца ў адным з яго тупікоў. І звыкнуцца, зачахнуць, згубіць прыроджаны дар волі, прыладкавацца ў імя элемэнтарных мэтаў біялагічнага існавання. Зрабіцца часткай натоўпу, грамадства – такім,як усе. Але як быць чалавеку, калі ён не хоча рабіцца часткай натоўпу, калі гэта -- мастак, якім рухае ўнутраны імпульс самавыяўлення? Як захаваць тое Святое,што дадзена нам жыццём? Менавіта такім чалавекам,які не хацеў рабіцца часткай натоўпу,які ўсё сваё жыццё аддаў дзеля таго,каб захаваць “тое” Святое і быў Васіль Быкаў. Лёс чалавека, лёс нацыі турбавалі яго ўсё жыццё. І менавіта дзеля свайго народа, дзеля сваёй нацыі ён жыў і працаваў. У нашым цяперашнім жыцці можа, сапраўды, каб выжыць, варта аб’ядноўвацца, збіцца ў зграю, як робяць многія істоты ў жывой прыродзе. Асабліва калі ёсць ідэя -- неістотна, добрая ці благая. Часам ідэя вызначаецца інстынктам нацыі ці класу, ці нейкай групы, і тады свет аказваецца перад ідэямі, праз якія заўсёды ліецца кроў. Нават праз самую святую з іх -- ідэю волі. Але якая яшчэ ідэя патрэбна мастаку, калі яго душа ўжо захоплена ідэяй вышэйшай пробы – праўды і прыгажосці? Іншаму ў яго сэрцы месца няма. Праўда, наш час асаблівы -- крывадушны і жорсткі. Напэўна, зараз у першую чаргу трэба клапаціцца не пра росквіт, а пра выжыванне і захаванне ўсяго лепшага ў нацыянальнай і сусветнай культуры, што так бязлітасна разбураецца ўладамі і часам. Напэўна, лепш захаваць усё. Але няўжо незразумела, што і разбураць таксама зручней адным махам - усё адразу. Так лягчэй для ўладаў, якія прывыклі ўладарыць над усім, нават над душамі людзей. З гэтай мэтай у нядаўнім мінулым яны стваралі партыю, калгасы. І Васіль Быкаў усё сваё
Похожие работы
- Рефераты
- Контрольные