Разлік аб’емнага гідраулічнага прывада — страница 9

  • Просмотров 917
  • Скачиваний 17
  • Размер файла 97
    Кб

страты па даўжыні для кожнага ўчастка трубаправода вызначагацца па формуле А.Дарсі: ∆рдлi=ρ*λі*li*Vi2/(2*di) (5.6) а мясцовыя - па формуле Вейсбаха: ∆рмi= ρ*ζі*Vi2/2 (5.7) дзе li,di,Vi - даўжыня, дыяметр і фактычная (вызначаная па стандартным дыяметры) скорасць на разліковых участках труба-правода; ρ - шчыльнасць рабочай вадкасці пры зададзенай тэмпе-ратуры; λі - каэфіцыент гідраўлічнага трэння; ζі - каэфіцыент мясцовых супраціўленняў. Для

вызначэння каэфіцыента гідраўлічнага трэння неабходна вылічыць лік Рэйнальдса: Re=Vi*di/ν (5.8) дзе ν - кінематычная вязкасць рабочай вадкасці (вызначана раней). Reн=1.52*0.01/20*10-6 =760 (для напорнага); Reз=1.05*0.012/20*10-6 =630 (для зліунога); У абедзьвух лініях рух вадкасці ламінарны Re<2320. Каэфіцыент гідраўлічнага трэння вызначаецца па формуле:для жорсткіх трубаправодаў λ=75/Rе (5.9) λн=75/760=0.0989 (для напорнага) λз=75/630=0.119 (для зліунога) Вылічваем страты

напору па даўжыні: ∆рдл=890*0.0989*19*1.522/(0.01*2)=193196Па (для напорнага) Δрдл=890*0.119*6*1.052/(0.012*2)=29191 Па (для зліунога) Пры разліку страт ціску на пераадоленне мясцовых супра-ціўленняў залежнасцю ζ ад Re грэбуюць, прымаючы велічыню гэта-га каэфіцыента пастаяннай для кожнага канкрэтнага тыпу мясцо-вых супраціўленняў. Сярэднія значэнні каэфіцыентаў ζ лля найбольш распаўсюджаных іх тыпаў прыведзены ў табл. 1.6[1]. Для штуцэрау-0.1, прамавугольных

трайнікоу-1.5, выхада з трубы у бак-1 уваходу у трубу-0.5, плаунага згібу труб-0.12. ∆рм=890*(11*0.1+5*1.5+6*0.9+5*0.5+2*1)*1.522/2=19020 Па Δрм=890*(7*0.1+7*1.5+1*0.9+4*0.5)*1.052/2=6918Па Сумарныя страты ціску ў трубаправодах вызначаюць па залежнасці: ∆ртр=∆рдл+∆рм =193196+29191+19020+6918=248325Па = 0.248Мпа 6. ВЫЗНАЧЭННЕ ЦIСКУ ПОМПЫ I ЯЕ ПАПЯРЭДНI ВЫБАР Ціск помпы павінен быць такім, каб была магчымасць забяспечыць пераадоленне зададзенага карыснага намагання вы-конваючага органа

гідрацыліндра , а таксама страт ціску на пераадоленне гідраўлічных супраціўленняў ў напорньм і зліўным трубаправодах і ва ўсей гідраўлічнай апаратуры. Такім чынам, неабходны ціск помпы будзе роўным: рп=рц+∆ртр+ (6.1) дзе рц - рабочы ціск у гідрацыліндры (вызначаны раней); ∆ртр -страты ціску на пераадоленне гідраўлічных супраціўленняў у трубаправодах (вызначаны раней); - сумарныя страты ціску ў гідраўлічнай апаратуры Улічваючы

тое, што для кожнага гідраапарата страты ціску дадзены ў тэхнічнай характарыстыцы для максімальнага расходу,неабходна іх пералічыць на свой расход у сістэме, роўны падачы помпы Оп: ∆ргаі=∆рмі(Qп/Qмі)2 (6.2) дзе ∆рмі - страты ціску пры расходзе Qмі (прымаюцца з тэхнічных характарыстык гідраапаратуры). Пры падліку страт ціску ў фільтрах ∆рмі =0,1 МПа, а адносіны (Qп/Qмі) прымаюцца ў першай ступені. Страты ціску ў размеркавальным