Разлік аб’емнага гідраулічнага прывада — страница 8

  • Просмотров 2241
  • Скачиваний 17
  • Размер файла 97
    Кб

стратрабочай вадкасні пры яе руху ад помпы да гідрарухавіка. Велічыня падачы залежыць ад схемы ўключэння ў работу гідрарухавікоў. Пры паслядоўным іх ўключэнні яна вызначаецца па гідрарухавіку з максімальным расходам з улікам аб'ёмных страт ў гідраапаратуры: Qп=Qц.мах+Qру , (4.1) дзе Qц.мах – страты вадкасці ў гідрацыліндры; Qру- страты вадкасці ў размеркавальнай апаратуры; Велічыня страт вадкасці прымаецца з тэхнічных

характарыстык кожнага гідраапарата. Qп=119+1.67+2*0.08=120.83 см3/с= 1.2083*10-4 м3/с 5. РАЗЛIК ТРУБАПРАВОДАУ ГIДРАПРЫВАДА Функцыянальная сувязь паміж рознымі элементамі гідрапрывада, якія знаходзяцца на азначанай адлегласці адзін ад аднаго, ажыццяўляецца з дапамогай трубаправодаў. Яны з'яўляюцца адказнымі элементамі гідрапрыводаў,таму што іх разбурэнне пры-вядзе да разгерметызацыі і выхаду са строю гідрасістэмы. Тру-баправоды павінны

валодаць дастатковай трываласцю, адсутнасцю страт вадкасці, мінімальнымі стратамі ціску на пераадольванне гідраўлічных супраціўленняў. Мэтай разліку трубаправодаў з'яўляецца вызначэнне ўнутранага дыяметра,таўшчыні сценак, страт ціску на гідраўлічныя супраціўленні пры руху ў іх рабочай вадкасці. Разлік неабходна рабіць для нпорнага і зліўнога трубаправодаў гідрасістэмы. Вызначэнне дыяметра труб Унутраны дыяметр

трубаправода d вызначаецца з формулы: d= (5.1) дзе S - плошча папярочнага сячэння трубаправода; Q -максімальны расход вадкасці на разліковым участку; V -дапушчальная скорасць руху вадкасці. Дапушчальная скорасць руху вадкасці залежыць ад ціску ў гідрасістэме і прызначэння трубаправода (табл1.5). Vнапорнай=4м/с, Vзліўной=2м/с dнапорнай== 0.006м = 6мм dзліўной= 0.0087м = 8.7мм Атрыманыя дыяметры акругляем да бліжэйшага стандартнага згодна з ДАСТ

(дадатак 11). dнапорнай=6мм; δн=1мм;dв=8мм dзліўной=9мм; δз=2 мм;dв=13мм Зробім праверачны разлік труб на трываласць, параўнаўшы вызначаную таўшчыню з падабранай па ДАСТ. Для тоустасценных труб (dв/d) >=1.6, якія знаходзяцца пад унутраным статычным ціскам (без уліку дадатковых напружанняў, што ўзнікаюць з прычыны авальнасці, эліптычнасці сячэння тру-бы), таўшчыня сценкі вызначаецца па формуле: н=3.05мм (5.2) =4.6мм (5.3) Атрыманая таушчыня сценак

труб большая за прынятую, таму бярэм dнапорнай=10мм; δн=3.2мм; dв=16.4мм dзліўной=12мм; δз=4 мм; dв=20мм Пералічым скорасці: м/с (5.4) м/с (5.5) Разлік страт ціску ў трубаправодах Страты ціску ў трубаправодах (напорным і зліўным) складаюцца са страт на пераадоленне гідраўлічных супраціўленняў па даўжыні ∆рдл і на пераадоленне страт у мясцовых супраціўленнях ∆рм. Яны вызна-чаюцца згодна з агульнапрынятай ў гідраўліцы методыкай. Адпа-ведна ёй