Разлік аб’емнага гідраулічнага прывада — страница 6

  • Просмотров 918
  • Скачиваний 17
  • Размер файла 97
    Кб

валодаць добрай змазваючай здольнасцю, не павінна змяняць свой хімічны састаў пры эксплуатацыі, быць механічна чыстай, валодаць аптымальнай вязкасцю, якая забяспечвае малыя ўцечкі і страты ціску на пераадольванне гідраўлічных супраціўленняў. У гідрапрыводах прымяняюць рабочыя вадкасці на нафтавай аснове, вадамасленыя эмульсіі, сумесі і сінтэтычныя вадкасці. Выбар тыпу рабочай вадкасці вызначаецца дыяпазонам рабочых

тэмператур, ціскам у гідрасістэме, скарасцямі руху выхадных звенняў гідрарухавікоў, канструкцыйнымі матэрыяламі і матэрыя-ламі ўшчыльненняў, асаблівасцямі, эксплуатацыі (на адкрытым па-ветры ці ў закрытым памяшканні, умовамі захавання машын у час перарываў у рабоце, магчымасцю абваднення і засмечвання рабо-чай вадкасці і г.д.). Асноўным крытэрыем, які вызначае магчымасць прымянення вадкасці, з'яўляецца адпаведнасць вязкасці

рабочаму ціску і тэмпературы эксплуатацыі гідрапрывода. Пры завышэнні значэння вязкасці павялічваюцца страты ціску; калі вязкасць недастатковая - павялічваюцца страты і перацечкі рабочай вадкасці. З табліцы выбіраем масла I-20 з вязкасцю пры t=50С =20мм/с ,шчыльнасцю =890 кг/м, тэмпература застывання - 20С, тэмпературай успышкі 170С. У адпаведнасці з зададзенай тэмпературай эксплуатацыі (t=50°С) рабочай вадкасці вызначаюць яе

кінематычную вязкасць па формуле: ν= ν50*е-α(t-t0) (2.1) дзе α - паказчык ступені, які залежыць ад вадкасці (для маслаў α= 0,025-0,035); t - зададзеная тэмпература эксплуатацыі рабочай вадкасці ў °С. Па дадзеных разлічваем: ν=45*е-0,033*(50-50)=45 мм2/с Шчыльнасць вадкасці пры зададзенай тэмпературы вызначаецца па формуле: ρt =ρ0/(1+α*(t-t0)) (2.2) дзе р0- значэнне шчыльнасці пры t=50°С; α - каэфіцыент тэмпературнага пашырэння вадкасці ( у сярэднім для мінеральных

масел прымаецца 0,0007 (1/°С)). ρt=890/(1+0,0007*(50-50))=890 кг/м3 3 ПАДБОР ГIДРАУЛIЧНАЙ АПАРАТУРЫ Гідраўлічная апаратура прызначана ў аб’ёмным гідрапрыводзе для змянення параметраў патоку рабочай вадкасці (ціску, расходу, напрамку руху вадкасці) ці для падтрымання іх зададзеных параметраў. Большая частка гідраапаратуры нармалізавана, што дазваляе пры праектаванні выбіраць неабходныя гідраапараты, а не праектаваць іх. Выбар ўсей

гідраапаратуры (згодна са схемай гідрапрывода) праводзіцца па рабочым ціску цыліндра рц (вызначаны раней) і максімальнаму значэнню расходу вадкасці ў гідрацыліндры, які вызначаецца па залежнасці: Qц=Vp*S/ηa (3.1) дзе Vр - скорасць рабочага ходу поршня гідрацыліндра; S- рабочая плошча поршня; ηа – аб’ёмны К.К.Д. гідрацыліндра, які прымаецца ў залежнасці ,ад прынятага тыпу ўшчыльнення поршня. Qц1=Qц2=0,094*3.32*10-3 /0,98 = 1.19*10-4 м3/c Згодна з задачай