Разлік аб’емнага гідраулічнага прывада — страница 5

  • Просмотров 2244
  • Скачиваний 17
  • Размер файла 97
    Кб

герметычнасць ушчыльнення не ўплывае. Сілу трэння металічных кольцаў пры ўшчыльненні вызначаюць па формуле: Ртр=πDb(npk+pc)fk (1.11) дзе рк - кантактны ціск кальца, які прымаецца роўньм 0,1-0,2 МПа; рс- сапраўдны ціск у гідрацыліндры; fk - каэфіцыент трэння , роўны 0,07 пры скорасці больш за 0,1 м/с і 0,15 пры скорасці менш за 0,1 м/с. Па дадзеных і разлічаных задання маем: Ртр1,2=3,14*0.065*0.004*(3*0,15*106+2.7*106)6*0,15=385.7 Н Дзеля ўшчыльнення штока прымаем манжэты

U-падобнага профілю. Герметызацыя забяспечваецца кантактнай паверхняй манжэты ў выніку яе дэфармацыі пры мантажы і ад дзеяння ціску вадкасці. Такія манжэты вырабляюцца са скуры, спецыяльных сартоў гумы, паліхлорвінілавага пластыфікату. Асноўныя размеры манжэт прыведзены ў дадатку 9. Для дадзеных штокаў шырыня манжэт b прымецца роўнай 7мм. Сіла трэння пры ўшчыльненні з дапамогай манжэт U -падобнага профілю вызначаецца па

формуле: Ртр=πdb(pk+pc)f (1.12) дзе рс- сапраўдны ціск рабочай вадкасці ў гідрацыліндры; рк = (2-5) МПа – кантактны ціск, які ўзнікае пры мантажы ўшчыльнення; f=0,1-0,13 - каэфіцыент трэння. Ртр1,2=3,14*0.032*0.007*(2.7*106+3*106)*0,11=441 Н Ніжэй прыведзена схема ўшчыльнення. Мал.1 1.4 Вызначэнне агульнага ККДз гідрацыліндра Агульны ККДз гідрацыліндра вызначаецца па формуле ηц=ηаηгηм (1.13) дзе ηц – аб’емны ККДз, велічыня якога залежць ад тыпу ушчыльнення поршня (пры

ўшчыльненні металічнымі кольцамі ηа =0,98-0,99); ηг - гідраўлічны ККДз, прымаем роўны 1 (таму што скорасці руху вадкасці ў гідрацыліндрах вельмі малыя); ηм - механічны ККДз, які улічвае страты намагання на пераадоленне сіл трэння пры ўшчыльненні поршня і штока. Велічыня механічнага ККДз вызначаецца па формуле ηм=Р/Раг (1.14) дзе Р - зададзенае карыснае намаганне; Раг – агульнае намаганне, якое вызначаецца па залежнасці: Раг=Р+Ртр.п+Ртр.ш.

(1.15) дзе Ртр.п - сіла трэння пры ўшчыльненні поршня; Ртр.ш - сіла трэння пры ўшчыльненні штока. Раг1,2=9000+385.7+441=9827 кН ηМ1,2=9000/9827=0.92 ηц1,2=0.98*1*0.92=0.9. 3 улікам знойдзенай велічыні механічнага ККДз неабходна вызначыцьрабочы ціск у цыліндры, якім неабходна карыстацца пры далейшых разліках: Рц=Раг/S=Рс/ηм (1.16) Рц1,2=9827/0,00332=3 МПа дзе s- рабочая плошча роуная – 0.00332 м2. 2. ВЫБАР РАБОЧАЙ ВАДКАСТI У гідрапрыводзе рабочая вадкасць з’яўляецца

энерганосьбітам, дзякуючы якому ўстанаўліваецца сувязь паміж помпай і гідрарухавіком (гідрацыліндрам). Акрамя гэтага рабочая вадкасць забяспечвае ахалоджванне пары трэння і адвод ад іх цяпла, а таксама змазку рухомых злементаў гідрапрывода. У час работы гідрапрывода на паверхнях, якія труцца паміж сабой, ствараецца плёнка вадкасці, якая выключае магчымасць прамога кантакту слізготнай пары. Таму рабочая вадкасць павінна