Раскіданае гняздо

  • Просмотров 802
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 18
    Кб

Раскіданае гняздо Асобы:Лявон Зяблік, пажылы гаспадар, кульгавы, гадоўпад 50. Марыля, яго жонка, нараклівая, замучаная Жыццём кабеціна, гадоў 48.Сымон, 24 г.Зоська, 18 г.Данілка, 14 г. Аленка, 8 г.Юрка, 7 г.Старац, гадоў пад 70.Паніч, гадоў 23. Незнаёмы, гадоў 35. Двое дворных людзей. Падзеі адбываюцца ў 1905 г. Першы акт у хаце Зяблікаў, астатнія — на.котлішчы гэтай хаты. Кароткі змест: Акт першыЗ'ява I(Час каля купалля. Поўдня. Хата Зябліка. Марыля -

хво-рая: то сядзіць, то ляжыць на ложку. Данілка на зямлі скрып-ку майструе. Старац сядзіць на лаве).Марыля скардзіцца Старцу на хваробу, на гаспадара, які, судзячыся з дваром, змарнаваў усю гаспадарку і нічога не дабіўся. Баіцца, каб чаго з мужам не здарылася, бо «учар-неў, асунуўся... як сам не свой». З-'ява II—III3 сякерай у руках з'яўляецца Сымон, заяўляе, што, «па-куль будзе хоць якая магчымасць, то не дадзімся жыўцом воўку ў зубы», што ў

яго хопіць сілы і за бацьку, і за сябе, і за ўсю сям'ю пастаяць. Старац папярэджвае, што не заўсё-ды сіла на дабро ідзе. Сымон ідзе сустрэць бацьку, які пай-шоў да пана прасіць адкласці тэрмін высялення. Марыля гаворыць пра змены ў панскім двары з прыездам маладога Паніча, што ён адмовіўся здаваць зямлю ў арэнду. З'ява IVЗоська з кветкамі ў руках просіць Старца памаліцца за здароўе Паніча. Старац развітваецца з гаспадыняй і дзецьмі.

З'ява V—VIЗоська расказвае маці, як прыгожа на сенажаці і як яна сустрэла ля рэчкі маладога прыгожага Паніча. Марыля просіць дачку не думаць многа пра яго. Зоська расказвае незвычайны сон. Бацька, маці, дзеці падняліся ў неба, па зорках, па млечнаму шляху трапілі ў дзівосную краіну. У ёй шмат кветак, спяваюць райскія птушкі... Марыля кажа, што гэта добры сон, што Бог на іх яшчэ не забыўся. З'ява VІІЛявон пытаецца, як здароўе жонкі.

Паведамляе, што «ся-гоння будуць высяляць, ужо фурманкі ў іх наладжаны». Марыля ў роспачы. Ніхто з суседзяў не хоча ўзяць сям'ю Зяблікаў да сябе. Лявон кажа, што Сымон, Зоська і Даніл-ка служыць пойдуць, а ён з Марыляй і меншымі дзецьмі -жабраваць.Лявон. ...Ха-ха-ха! Зяблікі служыцьі жабраваць! Бацькі і дзяды жылі на гэтым куску зямелькі. Вечна думалі жыць. Чынш плацілі, талаку рабілі ў двор, як паншчыну якую; па-секу рабілі, будаваліся...