Радавыя

  • Просмотров 329
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 18
    Кб

Радавыя Драматычная балада ў дзвюх дзеях.          Дзеючыя асобы:         Дугін.         Дзерваед.         Бушцец.         Салянік.         Адуванчык.         Мар'я.         Ліда.         Вера.         Жанчына.        

Люська.         Лейтэнант.         Тэлефаніст.         Глуханямы. Кароткі змест: Дзея першая    Сцяна невялікага касцёла, прабітая амаль на ўсю даўжыню. Гурбы рудога, бы ссохлая кроў, друзу. Ідзе бой. Крыкі, кулямётныя чэргі, выбухі. Усё раптоўна сціхае. Спявае заліваецца салавей.   Здалёк павольна ідзе брудны, расхрыстаны Дзерваед. Увесь сівы, нават бровы сівыя.

Змучаныя вочы ўвесь час глядзяць пад ногі. Размаўляе з прывідам жонкі, Жанчынай з дзіцем на руках. Праз пралом у сцяне ўваходзіць Бушцец, злуе на Дзерваеда, што той зноў у нешта ўглядаецца.   Салянік вядзе Адуванчыка з перабінтаванай галавой. У час бою стары немец ухапіў хлопца зубамі за вуха. Адуванчык цікавіцца, ці дадуць яму нашыўку за раненне. Расказвае Дзерваеду, што цыганка ў маленстве нагадала яму баяцца толькі вады,

агонь і куля перад ім бяссільныя. Фашысты спалілі ўсю сям'ю, ён жа застаўся жыць, толькі каля скроні галава абгарэла. Ваяваў у партызанах - і тут, на фронце, ніводная куля не зачапіла.   Камандзір аддзялення старшына Дугін прыносіць біклагу, рэчмяшок з ежай. Паведамляе пра загінуўшых і параненых. Ушчувае Дзерваеда, што не адзеў каску. Пытаецца ў Бушцеца, ці быў ён у склепе, і загадвае паказаць нож.   Дугін. ...Ты мне блізкі

чалавек... Брат. Але азвярэць, стаць такімі, як яны, я табе не дам! Чуеш? Яшчэ што-небудзь... я цябе без трыбунала...Сам...   Бушцец. ...Загад... Вярхоўны ў Маскве, а я тут... Бацька, маці, сястрычкі маленькія зямлю параць... Жонку ў канцлагеры спалілі... Мяне ад Люські з вясельнага стала ўзялі пасля першай чаркі... Ведаеш, што мне сніцца?! Ад самага Ржэва! Вяселле маё. Сядзім за сталом усе ў белым... А ў чарках кроў замест віна... І ўсе госці