Праўда вайны i даваеннага жыцця ў аповесцях Васіля Быкава

  • Просмотров 1359
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 16
    Кб

Праўда вайны i даваеннага жыцця ў аповесцях Васіля Быкава  «Якой паказвалася вайна Вялікая Айчынная ў гады вайны, першае пасляваеннае дзесяцігоддзе? Жахлівай, страшэннай, разбуральнай. Пра гэта творы Петруся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі з трагедый ным сюжэтам, вострым канфліктам, смерцю ні ў чым не вінаватых людзей. Нават дзяцей не шкадавалі фашысты. Пра гэта балада Куляшова аб дзецях — фашысцкіх заложніках,

расстраляных за тое, што бацька іх — камандзір партызанскага атрада. Да гэтага часу нас хвалююць радкі пра тое, як цэліўся кат-фашыст у льняную галоўку хлопчыка. Хіба можна дараваць такое катам? Не менш трагедыйная і балада Петруся Броўкі «Надзя-Надзейка». Яна напісана нібыта пра нас, маладых людзей, якім падараванае права жыць на зямлі, дыхаць адносна чыстым паветрам, кахаць і быць каханымі. Усім гэтым магла валодаць і Надзейка.

Ды адабралі ў яе гэтае права чужынцы, закатавалі, загубілі жыццё, якое яшчэ толькі-толькі пачыналася. Нельга спакойна ўспрымаць і споведзь пра подзвіг савецкага афіцэра, камандзіра, які кладзецца на тугія скруткі дроту (канешне, гэта мастацкі вобраз, перавелічэнне, створаная фантазіяй аўтара карціна), каб па яго спіне прайшлі «тысячы пыльных салдацкіх ботаў» і скіраваліся далей, на Захад, да перамогі над ворагам. У вайну не змог

дапісаць сваіх арыгінальных, філасофскіх раманаў пра тое, як страшэнная навала разбурае чалавечыя душы, раз'ядноўвае ўвогуле добрых, аднолькава мыслячых людзей, робіць з іх злачынцаў, прымушае ўзяцца за зброю аратых, сейбітаў К.Чорны. У рамане «Млечны шлях» немцы застаюцца немцамі, выдаюць за партызанаў паляка, беларусаў і іншых выпадковых спадарожнікаў, як толькі ў хату Мікалая Сямагі заяўляецца атрад карнікаў. Так распаўся

чалавечы калектыў пад зорным небам. Але не ўся праўда пра вайну была сказана да Быкава, да таго, як з'явіліся яго аповесці «Жураўліны крык» і «Трэцяя ракета» ў самым пачатку 60-х гадоў. Пісьменнікі абмяжоваўліся паўпраўдай, шэптам гаварылі і амаль не пісалі пра нечуваныя страты, панесеныя беларусамі ў час вайны. Ім не ставала мужнасці, каб сказаць, што на вайне былі смяротнікі, якім загадвалася цаной жыцця спыняць фашысцкае войска.