Потребности и ресурсы. Проблема их выбора в экономике

  • Просмотров 220
  • Скачиваний 6
  • Размер файла 20
    Кб

1. Уступ. Агульная характарыстыка беларускай шляхты Беларуская шляхта — паняцце, хутчэй, не класавае (адрозна ад рускага дваранства), а саслоўнае, класава дыферэнцыяванае. І паняцце, безумоўна, гістарычнае. Шляхецкае саслоўе выразна акрэслілася ў ХVІ ст., калі беларускія землеўласнікі ў пагоні па прывілеі сталі набываць гербы, пераходзіць у каталіцтва, прымаць польскую (заходне-еўрапейскую) мадэль культуры, карыстацца

польскай і лацінскай мовамі. Працэс гэты, наагул добраахвотны, узмацніўся пасля прыняцця Люблінскай уніі, дасягнуў свайго апагею ў канцы ХVII ст. і мусова прыпыніўся пасля паразы паўстання 1863 г. — гэтага апошняга ўсплеску шляхецкай рэвалюцыйнасці. У ХVII—XVIII стст. у Беларусі, як і ва ўсёй Рэчы Паспалітай, шляхце належала ўся ўлада. Адрозна ад дваранства ў іншых еўрапейскіх краінах, польская, беларуская, літоўская ды

ўкраінская шляхта была больш шматлікай. Паводле вядомага гісторыка ХІХ стагоддзя Тадэвуша Корзана (дарэчы, ураджэнца Мінску), у 1791 годзе шляхта складала 8% жыхароў краіны (дваранства ў Заходняй Еўропе — каля 2%). Ужо было азначана, што шляхта ў ХVІІ—ХІХ стст. была катэгорыяй саслоўнай. Як слушна сцвярджае Анджэй Заянчкоўскі, яе нельга ідэнтыфікаваць з якім-небудзь адным класам, таму што ўнутры гэтага саслоўя існавала класавая

барацьба. Адрозна ад рускага дваранства, шляхта ў Рэчы Паспалітай маёмасна была вельмі дыферэнцыяванай. На адным полюсе — магнаты, уладальнікі вялікіх латыфундый, на другім — “шарачковая”, “загонная” шляхта, што жыла з працы сваіх рук або служыла магнатам (замежных падарожнікаў шакавалі шляхцічы, якія вазілі гной, уторкнуўшы ў яго свой абавязковы атрыбут — шаблю). Папулярная прымаўка казала, што ў ашмянскай шляхты адна нага

абута ў бот, а другая ў лапаць... А паміж гэтымі полюсамі была яшчэ сярэдняя шляхта — уладальнікі адной-дзьвюх вёсак. Якраз яна найбольш ненавідзела дробных “шарачкоў”, фармальна роўных з ёю. І ўсё ж, нязважна на значнае сацыяльнае расслаенне, шляхта была адзіным саслоўем. Аб'ядноўвалі яе агульныя правы і прывілеі. Найперш, выключнае права валодаць зямлёй і прыгоннымі сялянамі (мяшчанства гэткіх правоў не мела). Шляхце быў