Пошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы Раскіданае гняздо. Сэнс назвы твора. — страница 4

  • Просмотров 6615
  • Скачиваний 30
  • Размер файла 19
    Кб

гаворыць пра брата Зоська. I Не-знаёмы параўноўвае Сымона з вольнай птушкай, з арлом магутным.У гэтым вобразе ўвасоблены аўтарскі ідэал чалавека-змагара. Пачуццём уласнай годнасці і свабодалюбствам надзяліў свайго героя Купала. Сымон лічыць, што прымі-рэнне героя з панам было б здрадай, адступніцтвам, пры-ніжэннем чалавечай годнасці. Жыццёвы арыенцір у яго той жа, што і ў бацькі: «Без зямлі, без свае хаты чалавек, што шалёны

сабака, адна цана: ні яму прыстання, ні яму ска-рынкі хлеба, ні яму добрага слова». Арыенціры адны — шляхі да іх розныя ў бацькі і сына. Спачатку, як і Лявон, Сымон збіраецца судзіцца з панам: «Вось такім проці хачу ісці!» Пад уздзеяннем Незнаёмага ён прыходзіць да высно- вы, што шчасця і праўды шукаць сапраўды, як і бацька дакляраваў, трэба розумам. Маналогі Незнаёмага носяць алегарычны, іншасказальны характар: «Час не спіць! Там

чакаюць цябе сотні, тысячы, мільёны такіх, як ты... Час прачнуцца, Сымоне! Час!»Сход склікаецца для таго, каб выгнаць смока-ўпыра, які «ад даўняга часу пасяліўся на нашай зямлі...» і «пошасці ўсялякія сее жменяй сваёй каршуновай». Разам з Незнаё-мым Сымон ідзе «на Вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!»Канцэптуальным у драме з'яўляецца вобраз Старца. Ён — увасабленне адвечнай мудрасці і духоўнай сілы на-рода, народнага аптымізму: «Ніколі не

трэба здавацца. Гань-ба таму, хто, радзіўшыся ў ярме, валочыць яго пакорна, як вол стары, не парываючыся нават хоць на час выпрагчыся з гэтага ярма, паганячага яго пачуццё чалавечае! Ганьба таму!»Вобраз Старца — самы парадаксальны і філасофскі воб-раз у драме. Здавалася б, ненатуральна, нават алагічна на-дзяліць жабрака такім светаўспрыманнем, а нам, чытачам і гаедачам, пачуць такія словы ад таго, хто апынуўся за мя жой

дапушчальнага. Аднак жабрацтва і Старца, і Марылі — таксама сімвал у драме. Наогул, твор адметны спалучэн-нем у ім глыбока рэалістычнага і ўмоўнага, сімвалічнага, што з'яўляецца сведчаннем яго адпаведнасці высокай ма-стацкасці, бо спалучэнне рэальнага і ўмоўнага — адзін з крытэрыяў яе.Жабрацгва Старца і Марылі — філасофскае ўсведамленне паэтам і яго настойлівае сцвярджэнне, што ў сітуацыі, калі разбурана ўсё: гняздо, нават

мара — чалавек павінен ска-рыстаць любую магчымасць, каб выжыць. Найвялікшай яго мужнасцю і мудрасцю будзе выснова: жыць! проста жыць! Нагадаем, што гісторыя трагедыі Старца тоесная Лявона-вай, але яна аптымістычная. Старац не пазбавіў сябе маг-чымасці калі-небудзь дайсці да Вялікага сходу. Калі на Схо-дзе павінен быць кожны, калі Сход не адбудзецца без кожнага, то ўсе, хто пайшоў рознымі шляхамі, усё роўна прыйдуць на Сход,