Пошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы Раскіданае гняздо. Сэнс назвы твора. — страница 3

  • Просмотров 6614
  • Скачиваний 30
  • Размер файла 19
    Кб

абуджаецца пачуццё ўласнай годнасці, яна не дазваляе надзець на сябе торбы і з гордасцю гаворыць: «Сярпы мае сталёвыя дабро цэла-му свету жнуць, а палотны мае шаўковыя цэлы свет адзяваюць, а яны ў торбы хочуць мяне прыбраць!» Праз эвалюцыю вобраза Зоські пісьменнік адмаўляе пакорлі-васць лёсу і «пашану да пакут». У апошняй сцэне пака-зана, як Зоська разам з Сымонам ідзе «на Вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!». Вобразам Данілкі Купала

славіць таленавітасць народа, яго імкненне да духоўнага. Як асоба незвычайная, надзе-леная дарам, ён верыць, што, калі змайструе скрыпку і зайграе — «цэлы свет дзіву дасца». А пакуль што гэты свет мала шануе свайго музыку: бацька ад злосці паламаў скрыпку, Сымон пагражае зламаць новую, але Данілка не ўяўляе свайго жыцця без скрыпкі. Яго нічога ў гэтым све-це, апроч музыкі, не цікавіць. Толькі некаторымі дэталямі драматург

акрэслівае і праблему незвычайнай асобы ў гра-мадстве, прарочыць Данілку нялёгкі шлях служэння мас- : тацтву: «Няхай сабе кажуць, што я дурнаваты, што я такі, 1 што я гэтакі, але я ўсё бачу, усё разумею». 1Жыццястойкасць, вынослівасць, мудрасць, самаахвяр- I насць і бязмежную любоў да дзяцей, клопат за іх долю ^ славіць Купала вобразам Марылі. Яе пакорлівасць, цярпі-масць і цярплівасць не асуджаецца драматургам, як ута-пічная і

згодніцкая філасофія Зоські. Марыля — маці, яна ў адказе за сям'ю, дзяцей. У яе просьбе: «Пакарыся ты ім» — адвечная жыццёвая мудрасць і прага жыцця, а ў « бесчалавечных абставінах і ўмова яго. Абраны ёю шлях ] жабрацтва ўсведамляецца намі не як прыніжэнне, а як свед- :; чанне менавіта жыццястойкасці. ;Пісьменніцкае ўсведамленне адзіна правільнага шляху да праўды, волі, шчасця рэалізаваны ў вобразе Сымона. -.; Пакарыцца ім, як таго

просіць Марыля, азначае для Сымо- і на «прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на і векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выха-ду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас гэта рабства ў спадчыну атрымаюць». У гэтым маналогу чуец-ца голас аўтара. Уся драма напоўнена, прасякнута дум-камі і пачуццямі аўтара. Вобраз Сымона паказаны ў эва-люцыі: расце яго свядомасць, мяняюцца погляды на жыццё, пад уздзеяннем

Незнаёмага Сымон знаходзіць сваю са-праўдную мэту ў жыцці — уступае на шлях барацьбы.Сымон — натура моцная, асоба выключная і незвычай-ная. Рамантычнымі сродкамі выпісаны гэты вобраз. Ён рас-крываецца і ў канфлікце з панічом, і ў дыялогах з Зоськай,Марыляй, Незнаёмым. «Хоць галавой наложыць, а свайго мусіць дапяць», — гаворыць пра сына Марыля. «Птуш-каю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны!» —