Пошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы Раскіданае гняздо. Сэнс назвы твора. — страница 2

  • Просмотров 6617
  • Скачиваний 30
  • Размер файла 19
    Кб

будаваліся». Прадалі «апошнюю кароўку!», каня, цялушку, што гада-валі Зосьцы на пасаг. Марыля са скрухай зазначае, што ў Лявона быў выбар: «служыць ісці ў чужую хату, на чужых людзей», а не судзіцца, «дык хоць гаспадарка засталася б». Страта зямлі для Лявона — страта Волі, як і для кола-саўскага Міхала. Лявон бачыць у гэтай трагедыі накана-ванне і на папрок Сымона, што апошняе аддаў двару на здзек, пярэчыць: «Не я аддаў, а зямля сама

сябе аддала ім на здзек. Я, ты, пяты, дзесяты штосьці ёй не ўгадзіў, ну, дык і чураецца сваіх дзяцей».Знясілены бадзяннем па судах, пераканаўшыся, што з багатым беднаму не судзіцца, што «пакуль з багатага пух, то з беднага дух», даведзены да адчаю, ён не знаходзіць іншага выйсця са становішча, як пазбавіць сябе жыцця. Дорага заплаціў Лявон за тое, каб пазбавіцца ад наіўнай веры ў «дабрадзеяў», — жыццём заплаціў. Лявон наказ-вае Сымону

«праўды шукаць не тапаром, а розумам», каб яго і дзяцей не ганялі гэтак, як сягоння. Шчасце для Ляво-на — жыць і працаваць на зямлі, быць на ёй гаспадаром, але абставіны аказаліся мацнейшымі за чалавека і яго мару. Вобразам Лявона пісьменнік не толькі паказвае трагедыю270чалавека, крах яго мары, але і даводзіць, што шлях Лявона да шчасця, праўды і волі быў памылковы.Знешні і ўнутраны канфлікт выражаецца драматургам праз сутыкненне

розных думак, поглядаў на жыццё, лёс, шчасце. Усе героі п'есы прагнуць шчасця, але кожны ра-зумее яго па-свойму і прапануе свой выхад са становішча, каб «бяды пазбыціся», бо, сапраўды, часам пазбавіцца бяды — гэта ўжо і ёсць шчасце.«Няшчасце на шчасце змяніць» марыць і Зоська, на-тура тонкая, уражлівая, сентыментальная. Яе душа рвец- ца да прыгожага. Але разлад мары з суровай рэчаіснасцю вызначае і яе асабістую трагедыю. Рамантычнымі

срод-камі выпісаны гэты вобраз. Яе маналогі паэтычныя, мова багатая, вобразная: «Праз быстрыя рэчкі, праз шчырыя бары, праз сухія пяскі паплыву к яму...» Мройная, лету-ценная, яна жыве ў казачным свеце, ёй самой створа-ным, прыдуманым. Яна нікога не хоча слухаць, даводзя-чы, што ў іх свая праўда, а ў яе свая. Яна марыць пра свет, дзе ўсе будуць жыць у згодзе, «будуць усе паміж сабой браткі ды сёстры родныя!». Не пратэст і абурэнне выклікае

ў яе зло, што прычыніў усёй сям'і паніч, а жа-данне памірыць брата з ім. Зоська становіцца паміж імі і наіўна даводзіць: «Адна сякера пабудавала, а другая рас-кідала, — пры чым жа тут паніч?»Супярэчлівым вобразам Зоські Купала славіць паэтыч-насць яе душы, улюбёнасць у прыроду, чуйнасць да яе, славіць імкненне да шчасця, святла, прыгажосці і аднача-сова адмаўляе ідэал шчасця Зоські, бо ён гуманны, але ўтапічны. Пасля перажытага ў яе