Пошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы Раскіданае гняздо. Сэнс назвы твора.

  • Просмотров 7229
  • Скачиваний 30
  • Размер файла 19
    Кб

Пошукі героямі шляхоў да шчаслівага жыцця ў драме Янкі Купалы Раскіданае гняздо. Сэнс назвы твора. Я ўклаў у гэту п 'есу лепшае, што было ў маёй паэзіі.Я. Купала...Зваў з путаў на свабоду, Зваў з цемры да святла.Я. КупалаI гэты твор, так любімы і самім Купалам, вызначаецца, як усё ім створанае, самай галоўнай, самай запаветнай і палымянай ідэяй усяго жыцця песняра — ідэяй нацыяналь-нага вызвалення і адраджэння, якую ён нястомна і

настой-ліва рэалізаваў і ў паэзіі, і ў драматургіі, і ў публіцыстыцы. Некаторыя крытыкі ўсведамляюць заслугу Я. Купалы ў тым, што ён на прыкладзе трагедыі адной сям'і паказаў трагедыю ўсяго беларускага сялянства, якое з развіццём капіталізму перажывала трагізм абеззямельвання і галечы. Раскіданае гняздо сям'і Зяблікаў — бясспрэчна, сімвал тра-гічнага лёсу Беларусі ў пачатку XX стагоддзя, напапярэдні першай рускай рэвалюцыі. Уся

Беларусь была раскіданым гняздом, бо яе народ, ствараючы ўсе зямныя багацці, зады-хаўся ад беззямелля і не быў гаспадаром на сваёй зямлі. Аднак сваё прызначэнне як мастака Янка Купала бачыў не ў канстатацыі зла і трагедыі і не толькі ў рэалістычным адлюстраванні рэчаіснасці.Нацыю, у якой вякамі фармавалася агідная Купалу «па-шана да пакут», выратаваць маглі не стогны, спачуванні і галашэнні. Заслуга Купалы ў тым, што ён «тварыў»

на-цыю: фармаваў яе самабытны духоўны воблік, пашыраў нацыянальную самасвядомасць, надзяляў беларусаў скар-бамі сусветнага ўзроўню, вызначаў іх духоўныя арыенці-ры. Нацыя і яе жыццястойкасць у многім вызначаецца ме-навіта духоўнымі і каштоўнаснымі арыенцірамі.Што чалавек лічыць для сябе найважнейшым, да чаго імкнецца, у чым бачыць сваё шчасце, у многім вызначае яго сутнасць. Тое ж самае і з народам.Цэнтральнай філасофскай

праблемай драмы «Раскіда-нае гняздо» з'яўляецца праблема шчасця. Усё ў творы: кам-пазіцыя, сюжэт, вобразы, насычанасць рамантычнымі срод-камі ў глыбока рэалістычным творы — падпарадкавана цэнтральнай філасофскай праблеме.3 экспазіцыі мы даведваемся, што Лявон Зяблік аж 5 гадоў судзіўся з панам за зямлю, на якой жылі і працавалі яго продкі і «вечна думалі жыць. Чынш плацілі, талаку рабілі ў двор, як паншчыну якую; карчавалі,