Пошукі будучыні — страница 7

  • Просмотров 349
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 22
    Кб

жанчына.   Густаў пахаваў жонку і пайшоў адзін. Пераапрануты ў вопратку тутэйшых людзей, выдаўшы сябе за чэха, ён трапіў у Сумлічы. Яго душэўны стан не мае пэўнасці: “Настрой яго зменьваўся кожную секунду. То хацелася яму крыкнуць: “Густаў, сын мой! Дзе ты? Дзе твае салдаты і слава фюрэра?” То хацелася сказаць: “Пракляцце табе, фюрэр, за тое, што ты павёў мяне туды, куды я прыйшоў!”   Густаў распытаў, дзе дом Нявады. Ён

адразу пазнаў усё ў старой хаце, дзе калісьці раскрыў людзям душу. Прыняўшы Густава за чэха, гаспадары запрасілі яго за стол. Але ён спытаў пра золата, якое аддаў гэтым людзям шмат гадоў назад. Пачуўшы, што Густаў немец, мужчына загадаў яму выйсці з хаты.   У садзе Кастусь Лукашэвіч прыцэліўся і стрэліў. Потым ён ўбачыў на дрэве падмерзлую бэру. Падумаў, гледзячы на яе, узяў у пуньцы два яблыкі і панёс іх у хату хворай Лізе.