Пошукі будучыні — страница 6

  • Просмотров 345
  • Скачиваний 4
  • Размер файла 22
    Кб

здалося, што гэтую таполю ён калісьці ўжо бачыў. Прыгадаў мінулую вайну і свой палон. Гертруда, старая немка, баіцца гэтай зямлі. Сын супакойвае маці, што хутка на заваяванай тэрыторыі будзе ціха і бяспечна, бо “тут жывуць не людзі, а казюлі з нявольніцкай псіхалогіяй. Яны створаны, каб быць слугамі”. Густаў-малодшы папракае старэйшага, што той калісьці “страціў сваю нямецкасць” і аддаў тубыльцам здабытае на вайне золата.  

Сымон Ракуцька прыводзіць у лес шмат людзей на чале з Лукашэвічам. Ён расказвае, як трапіла да немцаў жонка. Пра дачку Лізавету Ракуцька нічога не ведае.  Густаў і Гертруда пасяліліся ў былым маёнтку нейкага тутэйшага пана. Маёнтак знаходзіцца недалёка ад лагера. Сын, выбіраючы для бацькоў месца жыхарства, падумаў і пра дадатковую ахову, і пра рабочую сілу.   Ліза Лукашэвіч трэці тыдзень ляжыць каля лагернага слупа хворая,

“бяздум'е было яе ратункам, і ішло яно ад вялікай слабасці яе цела”. Нейкім днём над спакутаванай дзяўчынкай нахілілася Ракуцькава жонка. Ліза сказала ёй “мама!”. Гэтае магічнае слова скаланула душу і дзяўчынцы, і старой жанчыне.   Нявада дайшоў да маёнтка, дзе жыў граф Паліводскі. Перадаў праз жанчыну-служанку, што “прынёс тое, чаго шукаюць праз усё жыццё”. Графу Нявада расказвае, як трапілі да яго залатыя рэчы і просіць

выбавіць з лагера за вернутае золата ўнучку: “Ратуйце яе і мяне цераз гэта... Чалавек жа нават і акамянелы, не бывае без сэрца. Я так прашу... Нявіннае дзіця...” Паліводскі амярцвела глядзеўна каштоўнасці. Урэшце пачаў крычаць, што стары позна іх прынёс, яны яму патрэбны былі дваццаць год назад.   Паліцэйскі паведаміў, што графа просіць прыняць сын Стафана Акаловіча. На вачах у Нявады Люцыян Акаловіч застрэліў

Паліводскага.   “Тое, што Паліводскага ўжо няма жывога не дало яму палёгкі. Безнадзейнасць і чорны смутак душылі яго”. Акаловіч ідзе на захад, дзе родны дом. У лесе Люцыяна перастрэў нейкі чалавек. Ён не паверыў, што Люцыян забіў графа. Знайшоўшы ў Акаловіча нямецкае пасведчанне, незнаёмец выстраліў у яго. Акаловіч упаў мёртвы.   Партызаны напалі на Перабродскі лагер, дзе былі Ліза і жонка Ракуцькі. Тамаш загадаў

таварышам ісці ў маёнтак, і забраць там усіх коней, бо ў лагеры шмат хворых і слабых.   Напалоханая стрэламі Гертруда выбегла ў сад, згубіўшы нават чаравікі. Гертруда з Густавам праседзелі ў кустах да ночы, потым жах іх пагнаў падалей ад маёнтка, дзе ляжалі забітыя салдаты і паліцаі. Гертруда памірае, праклінаючы мужа за той парыў, калі ён аддаў чужаземцам золата. “Гэта лёс Германіі за цябе расплачваецца з намі!” - гаворыць